Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навігатар незалежнасьці. Блогер стварыў мапу месцаў БНР ва ўсім сьвеце


Альшанскія могілкі ў Празе. Айцец Андрусь Абламейка.
Альшанскія могілкі ў Празе. Айцец Андрусь Абламейка.

Як беспамылкова трапіць у месцы зьвязаныя з абвяшчэньнем БНР, або на магілу Рамана Скірмунта на Палесьсі ці Міколы Абрамчыка ў Парыжы? Помнік слуцкім паўстанкам у Нямеччыне або будынак у Менску, дзе абвясьцілі незалежнасьць БНР? У гэтым дапаможа гістарычныя мапа на базе GoogleMaps, якую стварыў менскі блогер.

На мапе Максіма Ляшко да 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі больш за 60 кропак.

Гуглаўская мапа працуе і ў якасьці аплікацыі на смартфонах. Задаўшы ёй зыходны пункт можна беспраблемна трапіць у абранае месца. Сам стваральнік мапы кажа, што нанёс амаль усе памятныя месцы, зьвязаныя з БНР і яе дзеячамі.

«Каб кожны мог самастойна паўдзельнічаць у сьвяткаваньні, асабліва калі ён ня ў Менску. Гэтых кропак, вядома, значна больш, але я дадаў самыя важныя», — гаворыць Свабодзе Ляшко.​

​Аўтар мапы прапануе дасылаць яму прапановы важных аб’ектаў, якія варта на яе ўнесьці. Пісаць паведамленьні ён прапануе праз Твітар або Фэйсбук.

Глядзіце таксама мапу мерапрыемстваў на #БНР100:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG