Падзеі 2 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
2 сакавіка 2014 году ва ўзросьце 79 год памёр Рыгор Барадулін. Барадулін — апошні беларус, якому надалі званьне Народнага паэта (у 1992 годзе). У 2006 годзе Рыгор Барадулін быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію па літаратуры за зборнік вершаў «Ксты».
Барадулін на Свабодзе. Кнігі, вершы, інтэрвію
Таксама ў гэты дзень
1942 — нацысты расстралялі ў менскім гета больш як 1500 чалавек. У памяць пра гэта на месцы расстрэлаў усталяваны мэмарыял ахвярам генацыду, вядомы як «Яма».
1994 — Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прагаласаваў за прэзыдэнцкую форму кіраваньня краінай. Парлямэнцкая апазыцыя БНФ байкатавала галасаваньне, заявіўшы, што ўвядзеньне прэзыдэнцтва прывядзе да дыктатуры.
2001 — заснаваны фонд памяці вядомага беларускага гісторыка, пісьменьніка Міколы Ермаловіча.
У гэты дзень нарадзіліся
1879 — беларускі нэўрапатоляг Міхал Кроль.
1896 — Станіслаў Глякоўскі, каталіцкі сьвятар, грамадзка-культурны дзяяч, выдавец, публіцыст.
1905 — беларускі фізык Ільля Некрашэвіч, адзін з заснавальнікаў навуковай тэорыі фізыкі плязмы.
1918 — Алесь Бачыла, беларускі паэт.
1931 — Міхаіл Гарбачоў, генэральны сакратар ЦК КПСС, першы і апошні прэзыдэнт СССР, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру.
У памяці
1939 — памёр Оскар Мілаш, францускі паэт, які нарадзіўся ў беларускім мястэчку Чарэя, дзядзька і настаўнік ляўрэата Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Чэслава Мілаша.
1997 — памёр Дж. Карсан Марк, амэрыканскі навуковец, адзін з распрацоўнікаў вадароднай бомбы.
2011 — памёр Валеры Рубінчык, савецкі, беларускі і расейскі кінарэжысэр.
2011 — памерла Тадзіяна Кляшторная, дзіцячая пісьменьніца, старэйшая дачка Тодара Кляшторнага.
2013 — памёр Мікола Арочка, беларускі паэт.