Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: хакераў з Расеі падазраюць у нападах на ўрад Нямеччыны


Архіўнае фота.
Архіўнае фота.

Сэрвэры Міністэрства замежных спраў і Міністэрства абароны Нямеччыны спазналі хакерскі напад. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва DPA са спасылкай на крыніцы.

Па дадзеных суразмоўцаў агенцтва, да спробы ўзлому датычная групоўка Fancy Bear, як мяркуецца, зьвязаная з Расеяй.

Сьцьвярджаецца, што хакеры ўкаранілі ва ўрадавую сетку шкоднасныя праграмы і выкралі нейкія дакумэнты. Спэцслужбы Нямеччыны даведаліся пра кібератакі ў сьнежні мінулага году. Ня выключана, што ўзломшчыкі зьдзяйсьнялі напады на сэрвэры міністэрстваў на працягу ўсяго году. У цяперашні час спэцыялісты ўсталёўваюць, наколькі глыбока праніклі хакеры.

Хакерская групоўка Fancy Bear была створана ў 2000-х гадах. Яна стала вядомая з прычыны ўзлому сэрвэраў Дэмакратычнай партыі ЗША, нямецкага парлямэнту і францускага тэлеканалу TV5, а таксама прадстаўнікоў NATO. Узломшчыкаў неаднаразова абвінавачвалі ў сувязях з расейскімі ўладамі, у Крамлі гэтыя абвінавачваньні абвяргаюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG