Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёндан абвінаваціў Маскву ў кібэратацы з выкарыстаньнем віруса NotPetya


Кібэратаку з выкарыстаньнем віруса-вымагальніка NotPetya ў чэрвені 2017 году арганізавалі расейскія ўлады. Такую заяву зрабіла міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі.

Адпаведнае паведамленьне апублікавана на сайце брытанскага ўраду.

У заяве адзначаецца, што галоўнай мэтай кібэратакі былі фінансавы, энэргетычны і ўрадавы сэктары Ўкраіны. Пры гэтым ад віруса пацярпелі многія эўрапейскія кампаніі і арганізацыі. Шкода, паводле дадзеных брытанскага МЗС, склала сотні мільёнаў фунтаў.

У заяве не ўдакладняецца, на падставе якіх дадзеных Вялікабрытанія выявіла дачыненьне Расеі да кібэратакі.

Кібэратака з выкарыстаньнем віруса, які спачатку быў названы Petya. A (пазьней — NotPetya), адбылася 27 чэрвеня. Вірус блякаваў кампутарныя сыстэмы кампаній, патрабуючы за разблякіроўку 300 даляраў у біткойнах.

Больш за ўсё ад віруса Petya. A пацярпелі Расея і Ўкраіна. Паведамлялася таксама аб заражэньні кампутараў у шэрагу іншых краін.

У студзені газэта Washington Post са спасылкай на крыніцы Цэнтральнага разьведвальнага ўпраўленьня ЗША паведаміла, што за атакай віруса-вымагальніка на Ўкраіну стаяць хакеры Міністэрства абароны Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG