Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У выходныя пахавалі 15-га». Сябры расейскіх байцоў «ПВК Вагнера» — аб іх гібелі ў Сырыі


Байцы «Сырыйскіх дэмакратычных сіл».
Байцы «Сырыйскіх дэмакратычных сіл».

Гібель расейцаў, якія ваююць у Сырыі ў складзе так званай «Прыватнай вайсковай кампаніі Вагнера» ўжо другі тыдзень не сыходзіць са старонак сусьветных СМІ.

Інцыдэнт адбыўся пры няўдалай спробе наступу на пазыцыі арабска-курдзкіх «Сырыйскіх дэмакратычных сіл» у раёне сырыйскага гораду Дэйр-эз-Зор на ўсходнім беразе ракі Эўфрат.

Колькасьць загінуўшых у розных крыніцах па-ранейшаму розьніцца — ад дзясяткаў да сотняў чалавек.

Карэспандэнт Радыё Свабода сустрэлася з казаком, які наведаў у шпіталі параненых байцоў «ПВК Вагнера», і распытала яго пра абставіны бою 7 лютага. Таксама гаворка ішла пра тое, дзе і за чый кошт лечаць параненых і пра шляхі, якімі байцы-вагнераўцы трапляюць з Данбасу ў Сырыю.

— Мой сябар, які вярнуўся «трохсотым» (параненым — РС), і зь якім я сустрэўся ў Хімкінскай лякарні (Цэнтральны вайсковы шпіталь — РС), распавёў мне даволі сумную гісторыя, — кажа Яўген Шабаеў, атаман казацкай суполкі «Ховрино», які ў Хімкінскім шпіталі асабіста бачыў васьмярых параненых ў баі каля гораду Дэйр-Эз-Зор. — Нашы вагнераўцы, а дакладней пятае і другое аддзяленьні, патрапілі пад авіяцыйны абстрэл, можна сказаць, што і дроны там працавалі. Ён ня можа гэта пацьвердзіць, бо была ноч, потым ужо была зачыстка верталётамі. Калі 550 чалавек трапляюць ў пустыні ноччу пад абстрэл, то шмат ня выжыве.

Паводле яго слоў, выйшлі жывымі і здаровымі парадку 200 чалавек. У якім стане тыя, хто застаўся, ён сказаць ня можа, але выжыць там было вельмі цяжка дзеля адной простай прычыны — верталётнага суправаджэньня (г. зн. эвакуацыі) для вагнераўцаў не было ніколі, паколькі ў «ПВК Вагнера» няма гэтых верталётаў.

Зыходзячы з усяго гэтага і можна рабіць выснову аб загінуўшых. Жырыноўскі сьцьвярджае, што больш за 300 чалавек, Віктар Алксніс гаворыць, што ўжо 334. Я лічу, што яны блізкія да ісьціны. У мяне ёсьць інфармацыя з розных крыніц і з розных рэгіёнаў. Дык вось, у мінулыя выхадныя пахавалі ўжо 15-га з тых, хто загінуў пад тым абстрэлам.

Казак Аляксей Міцін, які загіў у Сырыі
Казак Аляксей Міцін, які загіў у Сырыі

— Праз колькі часу пасьля абстрэлу забралі пацярпелых?

— Гэтае пытаньне вельмі цяжкае, паколькі падыходзіла падмацаваньне, так званы батальён «Вясна»: гэта данбаскі батальён, які, на жаль, атрымлівае зарплаты значна меншыя, чым вагнераўцы, хоць і ўваходзіць у апарат «ПВК Вагнера». Яны таксама сутыкнуліся з паветраным супрацівам, ужо не такі моцным, але ўсё роўна даволі сур’ёзным. У пустыні эвакуіраваць параненых вельмі цяжка, гэта не Аўганістан і не Чачня. Таму калі дакладна іх змаглі эвакуіраваць, я ня ведаю, але ў Расею яны сталі паступаць 11-12 лютага, а сам абстрэл быў з 7-га на 8-га лютага.

— Іх забіралі барты Мінабароны?

— Я не магу гэта сьцьвярджаць, але думаю — так, бо іншых бартоў там не было.

— Колькі ваш сябар прабыў у Сырыі, пакуль яго не паранілі?

— Доўга, больш сказаць не магу. Там было ўжо пяць «набораў» «ПВК Вагнера». Гэта ня першая камандзіроўка майго сябра.

— Якія раненьні ў тых вагнераўцаў, якіх вы бачылі ў Хімкінскім шпіталі?

— Ірваныя раны жывата, асколачныя, мінна-выбуховыя. Гэта цяжкія раненьні, яны нетранспартабэльныя. Тое, што іх прывезьлі, — гэта вялікі гераізм нашых мэдыкаў, ім, вядома, вялікі дзякуй. Таму мы і не называем ніякіх прозьвішчаў, па адной простай прычыне: іх могуць проста выкінуць зь лякарні, паколькі гэта шпіталь Мінабароны, а ПВК — любая ПВК ў Расеі — забароненая законам.

І яшчэ адна нагода, чаму я не называю прозьвішчы. Калі іх выганяюць са шпіталю Мінабароны і яны паступаюць да грамадзянскіх лекараў, любы зь іх, аж да мэдсястры, абавязаны заявіць у паліцыю і пракуратуру аб агнястрэльным і любым іншым раненьні. Адпаведна, будзе распачата крымінальная справа. І людзі будуць сядзець у турме.

— Пры гэтым, выдатна ведаючы пра артыкул за найміцтва, паводле якога ім пагражае да 15 гадоў пазбаўленьня волі, яны ўсё адно туды паехалі...

— Самая галоўная прычына, чаму яны туды едуць, такая. Тут у іх няма жыцьця, няма працы, няма ні сацыяльнага, ні эканамічнага статусу, ні як у вайскоўцаў, якія маюць пэўны вопыт, ні як у простых грамадзян. Яны паехалі як кантрактнікі на ахову нафтаправоду Яўгена Прыгожына, паколькі менавіта тыя «сакральныя» нафтавыя палі, якія пад Пальміраю знаходзяцца, яны і ахоўвалі.

Яны паехалі як кантрактнікі на ахову нафтаправоду Яўгена Прыгожына

Ім было загадана ўзяць чарговы ўчастак палёў, так скажам, «безгаспадарчы». А потым аказалася, што ён пад кантролем іншай альтэрнатыўнай бізнэс-кампаніі, якая даволі сур’ёзна ахоўвае сваіх кліентаў. Гэта прыватная амэрыканская кампанія (паводле афіцыйных дадзеных Мінабароны ЗША, напад расейцаў і праасадаўскіх сырыйскіх груповак 7 лютага ахоўвалі байцы «Сырыйскіх дэмакратычных сіл» і кадравыя амэрыканскія вайскоўцы — РС).

Але ў чым адрозьненьне амэрыканскіх прыватных кампаній? У іх, прынамсі, ёсьць закон аб ПВК. Ёсьць сацыяльны рэглямэнт, адказнасьць. І кожны, любы баец ПВК — гэта баец арміі Злучаных Штатаў, і яны іх абараняюць. А нашы — гэта бяспраўнае мяса. Вэтэраны баявых дзеяньняў у нас маюць «вялікія» сацыяльныя гарантыі ў выглядзе тысячы рублёў у месяц, і больш нічога. У іх адабралі права і на пражываньне ў сацыяльных установах, і на кватэру, па гэтых пытаньнях мы судзімся з расейскім дзяржавай ужо больш за шэсьць гадоў.

І ў гэтых умовах казаць пра тое, што дзяржава прыме закон аб ПВК, калі ў іх няма грошай, і трэба «трымацца і трываць...» Я ня ўпэўнены, што ім гэта трэба, іх цалкам задавальняе тое, што зараз адбываецца: «мяса прыйшло, мяса сышло... »

Ну і да пытаньня пра найміцтва: мы ўсе працуем дзеля грошай, на любой працы. Гэта праца для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія не знайшлі іншую працу тут, у мірным жыцьці.

— Ці ведаеце вы выпадкі, калі сваякам забітых вагнераўцаў не выплачвалі «пахавальныя»?

Я чуў пра адзін выпадак, калі вагнеравец загінуў, а яго сваякам не заплацілі частку грошай

— Дамовы, якія падпісваюцца з наймітамі, якія едуць у Сырыю, знаходзяцца па-за прававымі рамкамі і ня маюць юрыдычнай сілы ў Расейскай Фэдэрацыі. У выпадку раненьня там прапісаная сума да мільёну рублёў і два мільёны ў выпадку сьмерці. Разьмяркоўваюць гэтыя сумы вярбоўшчыкі, якія адпраўляюць хлопцаў у Сырыію. З гэтымі выплатамі вельмі шмат праблем. Я чуў пра адзін выпадак, калі вагнеравец загінуў, а яго сваякам не заплацілі частку грошай. Гэта было ў Краснадарскім краі.

— Большасьць наймітаў ў Сырыі — гэта тыя, хто ваяваў у Данбасе?

Так што акрамя нафтавых мэтаў была і «утылізацыя» вэтэранаў Данбасу

— Я яшчэ перад уводам войскаў у Сырыю казаў, што была нарада ў Крамлі, дзе, паводле маіх дадзеных, было дадзена даручэньне Барадаю «утылізаваць» тую масу людзей, якія падняліся, якія бачылі, што можна мяняць уладу, так скажам, ня выбарным шляхам. Такія людзі непатрэбныя ў нашай краіне. Так што акрамя нафтавых мэтаў была і «утылізацыя» вэтэранаў Данбасу. Уласна, гэтым яны і займаюцца. Большасьць першага, другога і трэцяга сырыйскіх набораў — людзі, якая прайшла сур’ёзная падрыхтоўку — былі зачышчаныыя, а дакладней — адпраўленыя да артпадрыхтоўкі на штурм сырыйскіх гарадоў.

— Хто зараз аплачвае лячэньне параненых у Сырыі?

— Дзяржава, усе яны знаходзяцца ў дзяржаўных установах. Але для ЗША ПВК — гэта не дзяржаўная структура, паколькі мы самі не прызнаем прыватныя вайсковыя кампаніі. Таму і папярэджваць пра іх абстрэлы ніхто не павінен. Зь іншага боку, ЗША самі пацьвердзілі свой уласны ўдар. Замест таго, каб хаця выказаць самую глыбокую заклапочанасьць, як гэта робіць наш вялікі палкаводзец Лаўроў, расейскія ўлады проста не заўважылі гэтую сытуацыю і азадачыліся праблемамі ў Флорыдзе. Гэта значыць гіне, як мінімум, ня менш за сто людзей, а нашы ўлады заклапочаныя сьмерцю ў амэрыканскіх школах.

Я нешта не заўважыў, каб Трамп моцна перажываў, калі ў нас ва Ўлан-Удэ сякерай дзяцей секлі. Калі наша расейская дзяржава ня хоча падтрымліваць нашых грамадзян, якая ня хоча іх абараняць і нават пасьля сьмерці забывае пра іх, значыць дзяржава служыць нечаму іншаму, а не нацыянальным інтарэсам народу. Напэўна яна служыць сваім камэрцыйным інтарэсам. І тады гэта, напэўна, бізнэс-праект, у якім людзі выступаюць як біямаса.

Зь іншага боку, нас, як біямасу, выкарыстоўваюць і тут: вы плаціце за капрамонт, за ЖКГ, а вас забіваюць, у краіне выміраньне. Ну а там (у Сырыі) — жывое хуткае зьнішчэньне.

— Цяпер, пасьля сур’ёзных страт у Сырыі, ужо пачаўся новы, шосты набор? Людзі ідуць?

Да іх прыходзіць вярбоўшчык і кажа: альбо ты тут працягваеш гніць, альбо ты паедзеш ваяваць, можа нешта і зробіш

— У нас ёсьць СІЗА ў Данецку, у Луганску СІЗА, дзе людзей, у тым ліку і расейскіх грамадзян, утрымліваюць ўжо больш за тры гады пасьля падпісаньня менскіх пагадненьняў. Гэтыя людзі не хацелі спыняцца, яны хацелі ісьці далей, абараняць сваю радзіму. А іх пасадзілі ў СІЗА без прад’яўленьня абвінавачваньня. Там ня дзейнічае адвакатура, там усё па паняцьцях.

І вось хлопцы сядзяць тры гады. Да іх прыходзіць вярбоўшчык і кажа: альбо ты тут працягваеш гніць, альбо ты паедзеш ваяваць, можа нешта і зробіш. Калі ты бачыш перад сабой такі выбар, ты ідзеш ваяваць — і не за 150 тысяч рублёў, як некаторыя байцы ПВК, а ідзеш у «Вясну», у «Карпаты», дзе плацяць каля 100 тысяч, ды і то не заўсёды.

Вярбоўшчыкі працуюць і ва Ўкраіне, вэтэраны АТО таксама ёсьць у Сырыі. Там нікога не цікавіць цяпер, хто туды прыедзе. І ў адным акопе можа апынуцца той, хто ў Данбасе страляў адзін у аднаго. Мы людзям кажам, але яны ўжо не ўспрымаюць нічога. Таму што няма працы, рэальны эканамічны крызіс у краіне. Вядома, можна верыць, што мы выйшлі зь яго, падняліся з каленяў, але ведаеце, падняцца з каленяў і зваліцца на пятую кропку, гэта вельмі непрыемна.

— Пуцін ужо тройчы казаў, што мы сышлі з Сырыі, а мы ўсё роўна там...

— Нам туды ня трэба было заходзіць. Які цяпер ёсьць выхад з гэтай сытуацыі, я не ведаю. Любы крок вядзе да адмоўнага ўзьдзеяньня. Але, зь іншага боку, паколькі нацыянальныя інтарэсы іх наогул ніяк не хвалююць, яны будуць працягваць здабываць тую нафту на тых участках, дзе яны замацаваліся.

— Кіраўнік харкаўскай абласной грамадзкай арганізацыі «Русь трыадзіная» (яе актывісты ўдзельнічалі ў падзеях «рускай вясны» 2014 году, аднак арганізацыя па-ранейшаму дзейнічае ў Харкаве на легальных падставах — РС) Сяргей Майсееў заявіў, што ў Сырыі загінуў яго таварыш з пазыўным Апостал.

— Там быў амэрыканскі спэцназ, прама пад амэрыканскім сьцягам, і так атрымалася, што нашы нібыта спачатку пачалi там перамагаць, а тыя выклікалі агнявую падтрымку: артылерыю, авіяцыю, увогуле, разьбілі калёну нашых таварышаў. Але я словам ПВК не карыстаюся, я карыстаюся словам «добраахвотнікі» і карыстаюся словам «казакі». ПВК папахвае найміцтвам, а казак — наша спрадвечнане рускае слова.

Я ведаю, што хлопцы туды ішлі абараняць сырыйскі народ і праваслаўных сырыйскіх хрысьціян. Адзін мой таварыш загінуў, я дакладна ня ведаю, у гэтым баі ці не, але ён загінуў у той жа час, пазыўны Апостал. Дзесьці 31 кастрычніка мінулага года ён зьнік з эфіру. Раней ён ваяваў у Данецку, удзельнічаў у першым баі за Данецкі аэрапорт, мы зь ім ўздымалі апалчэньне ў Харкаве яшчэ ў лютым-сакавіку 2014 году, а да гэтага езьдзілі ў Кіеў — разганялі гей-парад.

Гэты Апостал — глыбока веруючы чалавек, і ён ішоў з канкрэтнай мэтай: яго вельмі турбавала, што старажытныя хрысьціянскія сьвятыні зьнішчаюцца і сусьветнай супольнасьці няма да гэтага ніякай справы. І вось ён пайшоў туды і загінуў, ён пайшоў шляхам ваяра і прайшоў яго сумленна і да канца.

расейскага чалавека трэба пасылаць ўсюды пад расейскім сьцягам. Калі мы будзем ісьці пад расейскім сьцягам, мы будзем ваяваць з адкрытым забралам

Гэта быў першы стралковы бой паміж расейцамі і амэрыканцамі. І пакуль што ён не на нашу карысьць. Я не на месцы Вярхоўнага галоўнакамандуючага, але маё меркаваньне такое: расейскага чалавека трэба пасылаць ўсюды пад расейскім сьцягам. Калі мы будзем ісьці пад расейскім сьцягам, мы будзем ваяваць з адкрытым забралам. Мы не павінны капіяваць тыя мэтады, якімі карыстаецца наш праціўнік, шчырасьць — першая прыступка да сьвятасьці. І калі расейскія цары, ды той жа Сталін, ішлі прама, як той казаў, «іду на вы», яны заўсёды перамагалі.

Таму калі мы пачынаем капіяваць хітрыя схемы, якімі карыстаюцца нашы так званыя заходнія партнэры, то атрымліваем, што атрымліваем. А ў цэлым, я думаю, што перамога будзе за намі, высновы зробяць з гэтай сытуацыі. Нашы войскі павінны знаходзіцца ў Сырыі і не выходзіць адтуль. Чаму? Таму што яны знаходзяцца там абсалютна законна па запрашэньні сырыйскага боку. І ў дадзеным выпадку я наогул не разумею, чаму мы павінны хітрыць і нешта цямніць.

***

Іншы суразмоўца Радыё Свабода, які папрасіў не называць яго прозьвішча, кажа, што загінулы Апостал перад адпраўкай у Сырыю прасіў блаславеньня бацюшкі, але не атрымаў яго.

— Пад той абстрэл патрапіла і шмат украінцаў, завэрбаваных «ПВК Вагнера», ва Ўкраіне іх вярбоўшчыкі таксама вельмі актыўна працуюць, — сьцьвярджае ён. — Так, у іх ёсьць зарплата, але часта яны атрымліваюць у залежнасьці ад складанасьці выкананьня задач. Я асабіста ведаю хлопцаў, якія за пару месяцаў у Сырыі прывозілі па 4-5 млн рублёў, кватэры добрыя куплялі.

Я ведаю, што параненыя ёсьць ня толькі ў шпіталях Мінабароны, але і ў прыватных клініках. Паводле маіх дадзеных, толькі ў Маскве і вобласьці іх 16 чалавек, і яны не грамадзяне Расеі. Ці спыняць апошнія страты новы, ужо шосты набор? Думаю, не. Жадаючых ўсё роўна шмат. Кожны думае, што яго пранясе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG