Навукоўцы з Унівэрсытэту Каліфорніі вывелі зародак авечкі, у якім злучылі клеткі жывёлы і чалавека. Новая тэхналёгія дазволіць вырошчваць унутры жывёл чалавечыя органы для перасадкі.
Дасьледчыкам удалося стварыць эмбрыён, у якім на кожныя дзесяць тысяч клетак авечкі прыпадала адна чалавечая. Навукоўцы маюць намер павялічыць гэтую долю да аднаго працэнта. Каліфарнійскія дасьледнікі лічаць, што ў такім выпадку можна будзе пераходзіць да больш складаных экспэрымэнтаў у галіне вырошчваньня органаў.
У 2016 годзе навукоўцы Унівэрсытэту Каліфорніі вырошчвалі тканіны падстраўнікавай залозы чалавека ў эмбрыёне сьвіньні. Аднак дасьледчыкі лічаць, што для падобных экспэрымэнтаў лепш падыходзяць авечкі, паколькі для атрыманьня станоўчага выніку патрабуецца менш эмбрыёнаў.