Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Томас Бах: Арбітражны спартыўны суд будзе рэфармаваны 


Прэзыдэнт Міжнароднага алімпійскага камітэту Томас Бах
Прэзыдэнт Міжнароднага алімпійскага камітэту Томас Бах

Прэзыдэнт Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) Томас Бах заявіў, што Арбітражны спартыўны суд (CAS) неабходна рэфармаваць, паколькі якасьць яго рашэньняў не адпавядае сутнасьці алімпійскага руху.

«Мы не задаволеныя апошнім рашэньнем, абмяркоўвалі яго ўчора і сёньня, — заявіў 4 лютага на прэс-канфэрэнцыі ў паўднёвакарэйскім Пхёнчхане Томас Бах, якога цытуюць навінныя агенцтвы. — Лічым, што рашэньне даказвае неабходнасьць ўнутраных рэформаў у структуры CAS».

Пры канцы тыдня Арбітражны спартыўны суд са штаб-кватэрай у Лязане апраўдаў 28 расейскіх спартоўцаў, якія раней былі абвінавачаня ў парушэнні антыдопінгавага заканадаўства, і дазволіў ім выступаць на ХХІІІ зімовай Алімпіядзе ў Пхёнчхане. У дачыненьні яшчэ да 11 атлетаў вынеса рашэньне аб замене пажыцьцёвай забароны на занятак спортам на пропуск аднаго алімпійскага цыклю.

З-за гэтага беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч не атрымае бронзавы мэдаль Сочы-2014 у маратоне на 50 кілямэтраў. Адпачатку расейцы Максім Вылягжанін і Андрэй Лягкоў рашэньнем МАК былі прызнаныя вінаватымі ў парушэньні антыдопінгавых правілаў.

Іх вынікі анулявалі, золата аўтаматычна мусіла перайсьці да расейца Ільлі Чарнавусава, срэбра — да нарвежца Марціна Ёнсруда, бронза — да беларуса Сяргея Далідовіча. Пасьля таго, як суд апраўдаў Вылягжаніна і Лягкова, Далідовіч зноў адсунуўся на першапачатковую пятую пазыцыю.

Міжнародны алімпійскі камітэт і Сусьветнае антыдопінгавае агенцтва пасьля атрыманьня матываванай часткі прысуду маюцца абскардзіць вэрдыкт арбітражу ў Швайцарскім трыбунале.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG