Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэра моладзі БНФ афіцыйна адлічылі з БДУ


Ганна Сьмілевіч
Ганна Сьмілевіч

Лідэра моладзі БНФ Ганну Сьмілевіч (Пахолку) афіцыйна адлічылі з другога курсу Інстытута журналістыкі БДУ.

У інтэрвію парталу tut.by дэкан Інстытуту журналістыкі БДУ Сяргей Дубовік паведаміў, што адмысловы загад падпісаны 1 лютага.

«Калі вы чыталі камэнтары ў інтэрнэце, то нават яе аднагрупнікі пісалі, што яна дрэнна адказвала на іспытах», — сказаў Сяргей Дубовік.

Дэкан дадаў, што паводле Кодэксу аб адукацыі, калі студэнт ня здаў тры і больш экзамэнаў, то ён адлічваецца і можа аднавіцца ў наступным годзе. Калі б Ганна не здала два іспыты, то ў зімовыя канікулы магла б іх пераздаць.

Пра афіцыйнае адлічэньне Ганна Сьмілевіч даведалася сёньня, калі зайшла ў асабісты кабінэт на сайце ўнівэрсытэту. Цяпер яна ў Вільні.

У сьнежні Ганну выбралі лідэрам моладзевага крыла Партыі БНФ. Інфармацыя пра адлічэньне яе з журфаку БДУ зьявілася 20 студзеня, калі дзяўчына не здала трэці запар экзамэн. Але афіцыйнага загаду аб адлічэньні тады яшчэ не было. Ганна кажа, што на адлічэньне паўплывала яе палітычная актыўнасьць.

На партале zvarot.by працягваецца збор подпісаў пад зваротам у падтрымку Ганны Сьмілевіч.

У ім выказваюцца патрабаваньні: — даць магчымасьць Ганьне пераздаць экзамэны цягам месяца (з магчымасьцю прысутнасьці незалежных экспэртаў падчас іспыту); — аднавіць ва ўнівэрсытэтах адлічаных студэнтаў, якія жадаюць працягнуць вучобу; — зрабіць працэс здачы іспытаў і залікаў, а таксама сыстэму ацэнкі ведаў празрыстымі. Зварот будзе накіраваны ў Міністэрства адукацыі Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG