Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь займае другое месца па росьце цэнаў сярод дзяржаў ЭАЭС


Наперадзе па росьце цэнаў — Казахстан, дзе інфляцыя склала 7,1%. Беларусь з інфляцыяй 4,6% па выніках 2017 году заняла сярод краін Эўразійскага эканамічнага саюзу (ЭАЭС) другое месца. На трэцім месцы — Кіргізстан (3,7%), паведамляе Інтэрфакс.

Найменшыя паказчыкі ўзроўню інфляцыі ў 2017 годзе былі ў Армэніі і Расеі — 2,6% і 2,5% адпаведна.

У Беларусі цэны на харчовыя тавары за мінулы год вырасьлі на 4,2%, на нехарчовыя тавары — на 2%, кошт платных паслуг павялічыўся на 9,5%. У 2016 годзе інфляцыя ў Беларусі склала 10,6%. Сёлета, згодна з задачамі сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны, зацьверджанымі Аляксандрам Лукашэнкам, інфляцыя чакаецца на ўзроўні не вышэй за 6%.

У 2016 годзе інфляцыя ў Беларусі склала 10,6% пры прагнозе 12%​.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG