Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя ў Асьвенціме: Адаму Бяляцкаму — 1 год 6 месяцаў зьняволеньня. ФОТА, ВІДЭА

абноўлена

Адам Бяляцкі на лаве падсудных.
Адам Бяляцкі на лаве падсудных.

17 студзеня раённы суд польскага гораду Асьвенцім агучыў прысуд удзельнікам пэрформансу каля музэю Аўшвіц-Біркенаў. У Асьвенціме знаходзяцца журналісты Радыё Свабода Алесь Пілецкі і Ўладзь Грыдзін.

Адам Бяляцкі асуджаны да 1 году 6 месяцаў зьняволеньня. Яго прызналі вінаватым ў зьнявазе месца памяці і забойстве жывёлы. Ён таксама мусіць заплаціць штраф у памеры 2 000 злотых (каля 630 даляраў ЗША). Яму забаронена мець жывёлаў на працягу 10 гадоў.

Мікіта Валадзько асуджаны да 1 году 2 месяцаў зьняволеньня. Яму таксама забаронена мець жывёлаў на працягу 10 гадоў.

Іншым абвінавачаным прысудзілі штрафы ў памеры 10 тысяч злотых і абмежаваньня волі тэрмінам 1 год.

Судзьдзя заявіла, што асуджаныя перад чынам разумелі, што ім за гэта пагражае, тым ня менш пайшлі «на такі ўчынак». «Яны зьняважылі месца памяці, палітае крывёю сотняў тысячаў людзей», - казала судзьдзя

Адзін з пракурораў
Адзін з пракурораў

24 сакавіка 2017 году разьдзетыя дагала маладыя людзі завесілі лёзунг «Arbeit Macht Frei» расьцяжкай з надпісам «Love». Яны спрабавалі прыкаваць сябе адзін да аднаго кайданкамі. Падчас акцыі два ўдзельнікі-беларусы зарэзалі ягня.

Мікіта Валадзько раней патлумачыў Радыё Свабода, што акцыя была задуманая як «антываенная», а забойства ягняці мела «сымбалічнае» значэньне.

Яшчэ адзін удзельнік акцыі Зьміцер Чарткоў распавёў, што іншыя ўдзельнікі нічога ня ведалі пра забойства ягняці. Паводле Зьмітра Чарткова, плянавалася акцыя супраць ваенных канфліктаў і праліцьця крыві.

«Аўшвіц — гэта самая вялікая трагедыя ХХ стагодзьдзя, месца, дзе была забітая вялікая колькасьць людзей. Гэта страшэнная трагедыя для ўсяго грамадзтва, што мы такое дапусьцілі, — кажа ён. — А мы зараз бачым, што мала робіцца для таго, каб стрымаць ваенныя канфлікты. Мы супраць ваенных канфліктаў, якія адбываюцца ва Ўкраіне, у Сырыі».

Суд над удзельнікамі акцыі «Love Macht Frei», сярод якіх чацьвёра беларусаў, палякі, грамадзянін Нямеччыны і асоба з двайным грамадзянствам, ад жніўня 2017 году ідзе ў раённым судзе Асьвенціму. 8 сьнежня падсудныя выступілі з апошнім словам.

Для шараговых удзельнікаў пракурор прасіў 1 год 4 месяцы зьняволеньня кожнаму (пакараньне можа быць адбытае ў выглядзе 32 гадзін сацыяльнай працы на месяц). Беларусам Мікіту Валадзько і Адаму Бяляцкаму, якіх сьледзтва лічыць арганізатарамі акцыі, пракурор прасіў пакараньне 2 гады 2 месяцы і 2 гады 6 месяцаў зьняволеньня адпаведна.

Адам Бяляцкі — сын вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Свой удзел у акцыі і судовым працэсе ён асабіста пацьвердзіў Радыё Свабода.

«Я габрэй. Мае сваякі загінулі падчас Галакосту», — беларускі ўдзельнік пэрформансу ў Асьвенціме чакае прысуду ў Польшчы

«Мы нічога ня ведалі пра забойства ягняці». Удзельнік акцыі ў Асьвенціме кажа, што яго падманулі

«Час мастацкіх вольнасьцяў скончыўся» — мастак Міхаіл Гулін пра прысуд за акцыю ў Асьвенціме

«Ёсьць добрае мастацтва, а ёсьць злое» — рэжысэр, супрацоўнік музэю «Аўшвіц-Біркенаў» і судзьдзя камэнтуюць пэрформанс у Асьвенціме

«Забойства жывёлы — гэта першы крок да забойства іншага чалавека», — польская прафэсарка этыкі пра акцыю ў Асьвенціме

«А ў нас забіў жывёлу — забівай наступную». Беларускія зоаабаронцы пра прысуд за пэрформанс у Асьвенціме

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG