Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп сустрэнецца з Назарбаевым у Вашынгтоне


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп (зьлева) і прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп (зьлева) і прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп сустрэнецца з прэзыдэнтам Казахстану Нурсултанам Назарбаевым у Белым доме 16 студзеня, паведамілі ў адміністрацыі Трампа.

Белы дом 9 студзеня заявіў, што два лідэры «абмяркоўваць шляхі ўмацаваньня стратэгічнага партнэрства ў пытаньнях рэгіянальнай бясьпекі і эканамічнага супрацоўніцтва».

Таксама лідэры дзьвюх краінаў абмяркуюць шэраг міжнародных праблем, у прыватнасьці праблему ўрэгуляваньня канфлікту ў Аўганістане і ў іншых рэгіёнах сьвету, з улікам старшынства Казахстану ў Радзе Бясьпекі ААН.

9 студзеня Назарбаеў сустрэўся з амбасадарам ЗША ў Астане Джорджам Кролам і заявіў, што хоча разьвіваць «сяброўскія адносіны» з Вашынгтонам, якія ўсталяваліся паміж краінамі за апошнія 26 гадоў, паведамілі ў адміністрацыі прэзыдэнта.

Назарбаеў дадаў, што спадзяецца на далейшае супрацоўніцтва з ЗША ў барацьбе з тэрарызмам, ва ўмацаваньні рэжыму нераспаўсюджваньня ядзернай зброі, а таксама пашырэньні гандлю і інвэстыцый.

Зь 1 студзеня 2018 году Казахстан упершыню старшынюе ў Радзе Бясьпекі ААН. Астана будзе ажыцьцяўляць кіраўніцтва ў гэтай структуры на працягу месяца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG