Пантыфік сказаў прысутным маці, што яны могуць свабодна карміць дзяцей грудзьмі наўпрост у гэтым памяшканьні, калі яны галодныя. Падчас цырымоніі, якая доўжылася больш за дзьве гадзіны, Францішак правёў абрад хрышчэньня 18 дзяўчатак і 16 хлопчыкаў, у тым ліку дзьве пары блізьнят.
«Калі яны пачынаюць выконваць канцэрт (плачам), або калі ім нязручна або ім занадта горача ці яны дрэнна сябе адчуваюць ці галодныя... корміце іх грудзьмі, ня бойцеся, корміце іх, таму што гэта таксама мова любові», — сказаў Папа Рымскі ў сваім кароткім імправізаваным казаньні.
У некаторых краінах жанчыны па-ранейшаму спазнаюць перасьлед за кармленьне грудзьмі ў грамадзкіх месцах, хоць стаўленьне да гэтага мяняецца. Папа падобна выказваўся і на ранейшых цырымоніях. На тэлевізійных кадрах відаць, што прынамсі адна жанчына корміць дзіцяці з бутэлькі.
Папскае хрышчэньне — гэта штогадовы сьвятарскі чын для дзяцей службоўцаў Ватыкану або Рымскай дыяцэзіі. Францішак ёсьць біскупам італьянскай сталіцы.
Самыя знакамітыя фрэскі ў Сыкстынскай капэле — сцэны на столі і сьцяна Страшнага Суду — напісаў Мікелянджэлё.