Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: праваслаўныя вернікі сьвяткуюць Раство Хрыстова


Падзеі 7 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

7 студзеня адзначаецца Раство Хрыстова паводле Юліянскага календара. У гэты дзень пачыналі хадзіць пераапранутыя калядоўнікі. Яны сьпявалі песьні, а гаспадары павінны былі запрасіць іх у хату і пачаставаць.

Дзень у гісторыі

1610 — Галілео Галілей упершыню паведаміў пра адкрыцьцё чатырох найбуйнейшых спадарожнікаў Юпітэра.

1929 — У Менску пачалася ІІ Усебеларуская краязнаўчая канфэрэнцыя.

У гэты дзень нарадзіліся

1897 — Язэп Адамовіч, старшыня Савету народных камісараў БССР. У часы ягонага кіраваньня (1924–1927 гг.) праводзілася дзяржаўная палітыка беларусізацыі. У часы сталінскіх рэпрэсіяў Адамовіч скончыў жыцьцё самагубствам (1937 г.).

1907 — опэрная сьпявачка Соф’я Друкер, народная артыстка Беларусі.

1910 — Канстанцін Заслонаў, адзін з арганізатараў савецкага партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі.

У памяці

1943 — памёр славуты сэрбскі інжынэр і вынаходнік у галіне электратэхнікі і радыётэхнікі Нікола Тэсла (нар. у 1856 г.).

1964 — памёр беларускі паэт Янка Журба (нар. у 1881 г.).

1991 — памёр беларускі сатырык і драматург Кандрат Крапіва (нар. 1896).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG