Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады ЗША пераглядаюць стаўленьне да марыхуаны ў асобных штатах


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства юстыцыі ЗША заявіла пра перагляд стаўленьня да дазволу на ўжываньне марыхуаны. Супраць выступаюць лідэры штатаў, дзе наркотык ужо легалізаваны. Паводле прагнозаў, да 2021 году аб’ём гэтага рынку дасягне 23 мільярдаў даляраў.

Кіраўнік ведамства Джэф Сэшнс вырашыў адмовіцца ад палітыкі часоў былога прэзыдэнта ЗША Барака Абамы. Тады прадугледжвалася, што фэдэральныя пракуроры не павінны перашкаджаць заканадаўчаму працэсу легалізацыі марыхуаны ў асобных штатах.

«Місія Міністэрства юстыцыі палягае ў забесьпячэньні выкананьня законаў Злучаных Штатаў, а папярэднія крокі падрываюць вяршэнства закону», — цытуе заяву Сэшнса «Нью-Ёрк Таймс».

Ранейшую палітыку адміністрацыі Абамы чыноўнік назваў «непатрэбнай», паколькі, на перакананьне міністра, марыхуана ёсьць небясьпечным наркотыкам, а яе абарачэньне зьяўляецца сур’ёзным злачынствам.

«Прынцып неўмяшаньня» і пры Абаму меў шэраг выключэньняў: так, фэдэральныя ўлады ня мелі права заплюшчваць вочы на ўдзел у гэтым бізнэсе арганізаванай злачыннасьці або на спробы распаўсюджваць наркотык сярод непаўналетніх.

Рашэньне Сэшнса зьявілася праз тры дні пасьля таго, як вытворчасьць, захоўваньне, перавозка і продаж марыхуаны былі легалізаваныя ў Каліфорніі — шостым штаце ЗША, які пайшоў на такі крок. Дагэтуль на такі крок пайшлі Аляска, Каларада, Нэвада, Орэган і Вашынгтон. Чакалася, што сёлета пачнуцца продажы ў Масачусэтсе і Мэне. Усяго 29 штатаў і акруга Калюмбія хоць бы часткова легалізавалі гэтае рэчыва, у тым ліку для выкарыстаньня ў мэдыцыне.

Шэраг губэрнатараў і заканадаўцаў ад абедзьвюх партый раскрытыкавалі рашэньне Міністэрства юстыцыі. Яны адзначылі, што фэдэральныя ўлады не павінны ўмешвацца ў справы штатаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG