Як паведамляе BBC, людзі, старэйшыя за 21 год, маюць права захоўваць да 28 грамаў гэтага наркотыку і вырасьціць дома да шасьці расьлін марыхуаны. Ужываньне наркатычнага рэчыва ў грамадзкіх месцах, на адлегласьці да 300 м ад школ або падчас кіраваньня забаронена.
За легалізацыю наркотыку жыхары прагаласавалі ў лістападзе 2016 года. У 1996 годзе Каліфорнія стала першым амэрыканскім штатам, які дазволіў выкарыстаньне марыхуаны ў мэдычных мэтах.
Акрамя Каліфорніі, ужываньне гэтага наркотыку ў рэкрэацыйных мэтах легалізавалі ў штатах Каларада, Вашынгтон, Арэгон, Аляска і Нэвада. Такім чынам, законна набываць марыхуану можа пятая частка амэрыканцаў.