Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бібліятэка Кангрэса ЗША перастане архіваваць кожны пост у твітэры


Усе публічныя запісы з твітэру архіваваліся на працягу 12 гадоў — з моманту зьяўленьня мікраблогу. Збор твітаў пачалі для будучых пакаленьняў. Мяркуецца, што нашчадкі наглядна ўбачаць, як зьявіліся сацыяльныя сеткі, і як яны зьмянілі адносіны паміж людзьмі.

За апошнія гады колькасьць пастоў у твітэры рэзка вырасла, а даўжыня самога твіту павялічылася ўдвая. Архіў публікацый у твітэры ніяк не ўпарадкаваны — на гэта ў Бібліятэкі Кангрэсу не хапае рэсурсаў. З гэтай прычыны правілы архіваваньня зьмянілі.

Усяго ў твітэры публікуюць каля 500 мільёнаў пастоў у дзень — гэта амаль васьмі тысяч твітаў у сэкунду і ня менш за 200 мільярдаў публікацый у год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG