Гэтую вестку апублікаваў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook супрацоўнік Інстытуту расейскай мовы РАН Дзьмітры Січынава.
Андрэй Залізьняк нарадзіўся ў 1935 годзе, лінгвістычную адукацыю атрымаў у Маскве і Парыжы, выкладаў на філялягічным факультэце МДУ і ў некалькіх буйных эўрапейскіх унівэрсытэтах. Ён быў аўтарам кніг, сярод якіх «Старажытнанаўгародзкі дыялект», «Праблемы вывучэньня Наўгародзкага кодэксу XI стагодзьдзя».
Андрэй Залізьняк стаў прызнаным спэцыялістам у галіне сучаснай і гістарычнай граматыкі расейскай мовы, адным з найбуйнейшых расейскіх лінгвістаў. За «філіграннае лінгвістычнае дасьледаваньне першакрыніцы „Слова пра паход Ігараў“, якоя пераканаўча даказвае яго сапраўднасьць», навуковец быў уганараваны прэміяй Салжаніцына. Залізьняк быў адным з заснавальнікаў Маскоўскай школы кампаратывістыкі.
Апошняя лекцыя акадэміка Залізьняка: