Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Каталёніі адбыліся датэрміновыя выбары ў парлямэнт. Незалежнікі маюць шанцы захаваць большасьць


21 сьнежня ў Каталёніі адбыліся пазачарговыя рэгіянальныя выбары, прызначаныя Мадрыдам пасьля таго, як каталёнскі парлямэнт у канцы кастрычніка прагаласаваў за выхад аўтаноміі са складу Гішпаніі.

Паводле экзыт-полу, апублікаванага газэтай La Vanguardia адразу пасьля закрыцьця ўчасткаў для галасаваньня, незалежніцкія партыі могуць захаваць абсалютную большасьць месцаў у рэгіянальным парлямэнце ў выніку выбараў. Вынікі апытаньня паказваюць, што тры сэпаратысцкія партыі могуць атрымаць ад 67 да 71 месца ў 135-асабовым парлямэнце. Для большасьці неабходна мець 68 дэпутатаў.

Розьніца паміж вынікамі незалежнікаў і канстытуцыяналістаў можа скласьці каля 1%, лічаць аглядальнікі.

Яўка на 18.00 складала 68,3%, што на 5 працэнтных пунктаў больш у параўнаньні зь мінулымі выбарамі, якія адбыліся ў 2015 годзе.

Афіцыйныя вынікі стануць вядомыя пасьля паўночы паводле мясцовага часу.

1 кастрычніка, у Каталёніі прайшло галасаваньне на рэфэрэндуме пра аддзяленьне рэгіёну ад Гішпаніі. Ні Мадрыд, ні міжнародная супольнасьць не прызналі рэфэрэндум легітымным.

Пасьля таго, як цэнтральныя ўлады Гішпаніі ўвялі ў Каталёніі прамое кіраваньне, міністры каталёнскага ўраду і старшыня рэгіянальнага парлямэнту былі арыштаваныя паводле абвінавачаньняў у арганізацыі бунту, падрыўной дзейнасьці і прамантачваньні дзяржаўных сродкаў.

Адхілены ад улады кіраўнік ураду Каталёніі Карлэс Пудждэмон зьехаў у Бэльгію, дзе застаецца «зь меркаваньняў бясьпекі і свабоды».

Прыхільнікі аддзяленьня Каталёніі ад Гішпаніі згодныя і маюць магчымасьць удзельнічаць у выбарах. Яны вялі выбарчую кампанію пад лёзунгамі «Пудждэмон — наш прэзыдэнт» і «Дэмакратыя заўсёды перамагае». Яны ўспрымаюць пазачарговыя выбары як «другі раўнд рэфэрэндуму, які ім усё роўна не дазволілі б правесьці на законных падставах».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG