Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найлепшыя кнігі 2017 году паводле вэрсіі Радыё Свабода


Фота ©Shutterstock
Фота ©Shutterstock
  • Паэзія — «Граматыка сьнегу» Вольгі Гапеевай
  • Проза — «Забойца анёла» Вінцэся Мудрова
  • Літаратура факту — «Выбранае» Тамаша Грыба

Паэзія

Гэткім чынам у выніку сумарнага падліку галасоў нашых экспэртаў найлепшай паэтычнай кнігай году стала «Граматыка сьнегу» Вольгі Гапеевай. Яна набрала 51 бал.

На другім месцы з 48 баламі — «Бліскавіцы: анталёгія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага пэрыяду».

І на трэцім — «Эпідэмія ружаў» Вальжыны Морт (39 балаў).

Проза

У прозе несумненным лідэрам (62 балы) стала кніга Вінцэся Мудрова «Забойца анёла».

Другую пазыцыю (55 балаў) заняла кніга Ўладзімера Арлова «Танцы над горадам».

Трэцюю — «Галасы» Макса Шчура (39 балаў).

Літаратура факту

У жанры «літаратура факту» пераможцам аказалася «Выбранае» Тамаша Грыба (34 балы).

На другім месцы з 25 баламі дакумэнтальная біяграфія «Ўладзімер Дубоўка: ён і пра яго» (укладальнік — Ганна Севярынец).

На трэцім — «Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1927 гг.» Аляксандра Гужалоўскага (23 балы).

Кожны з экспэртаў называў па пяць лепшых, на ягоную думку, кніг паэзіі, пяць прозы і пяць кніг непрыдуманай літаратуры ці літаратуры факту. За першы радок кніга атрымоўвала 10 балаў, другі — 9, трэці — 8 і гэтак далей. Усяго было названа 62 выданьні. І тут варта адцеміць некалькі момантаў, якія ўзьніклі пры сумарным падліку галасоў.

1. Блукаючыя кнігі

Калі кніга выходзіць пры канцы году, то яна, хутчэй за ўсё, будзе прэзэнтавацца на пачатку наступнага. І чытачы — а, як паказвае практыка, нават і адмыслоўцы — аўтаматычна атаясамліваюць час яе выхаду з часам яе актыўнага публічнага жыцьця. У сьпісах некаторых нашых экспэртаў таксама апынуліся мінулагоднія кнігі. Давялося іх выкрасьліць, але ня ўсе апытаныя знайшлі ім раўназначную сёлетнюю замену. Вось і атрымаліся замест лепшых «пяцёрак» «чацьвёркі» і нават «тройкі».

Праблема ўзьнікла і зь сёлетнімі сьнежаньскімі выданьнямі. На іх тытулах год выданьня пазначаны цяперашні, але чытачы ўбачаць іх ужо ў наступным. У наш рэйтынг-2017 гэтыя кнігі ня трапілі з суб’ектыўных прычын, а ў рэйтынгу-2018 іх ня будзе з прычын аб’ектыўных.

2. Пераклады

Нашых экспэртаў мы прасілі не называць кнігі замежных аўтараў у перакладах на беларускую мову. Гэта ня тычылася перакладаў тых літаратараў, якія родам зь Беларусі, жылі і працавалі тут, стваралі літаратуру Беларусі.

Некалькі пазыцый рэйтынгу займаюць расейскамоўныя кнігі літаратараў Беларусі.

3. Жанры

Кнігу «100 словаў», укладзеную Янам Максімюком і выдадзеную нашым радыё ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе», адзін з экспэртаў паставіў у сьпіс прозы, а іншы — у сьпіс літаратуры факту. Мы лічым, што эсэ, якія склалі гэтую кнігу, — празаічны жанр, таму і суміравалі выстаўленыя ёй балы па сьпісе прозы.

4. Экспэрты

Найбольш абазнаныя ў літаратуры, зразумела, тыя асобы, якія мусяць яе ведаць у сілу сваіх прафэсійных абавязкаў — літаратуразнаўцы, крытыкі, выдаўцы, кнігагандляры. У ранейшыя гады мы прасілі іх называць у кожным жанры па дзесяць найлепшых кніг. І праблем зь іхнімі сьпісамі не ўзьнікала. Сёлета бальшыня адмыслоўцаў адразу папярэджвалі, што «дзясяткаў» не набяруць. Таму ўмовіліся на «пяцёркі». Але шасьцёра літаратуразнаўцаў зь першапачаткова згодных потым адмовіліся ад удзелу, бо амаль ніводнай з выдадзеных сёлета кніг яны не чыталі. Парадзелыя шэрагі экспэртаў дапоўнілі новыя, аднак у апошні момант частка зь іх адмовілася з той самай прычыны. З трэцяй хвалі запрошаных да фінішу таксама дайшлі ня ўсе. Тым ня менш —

Як галасавалі нашы экспэрты

Ціхан Чарнякевіч, літаратурны крытык

Ціхан Чарнякевіч
Ціхан Чарнякевіч

Паэзія

  1. Вальжына Морт. Эпідэмія ружаў. «Логвінаў».
  2. Евгений Бесчастный. Стой! «Кнігазбор».
  3. Уладзімер Дубоўка. Збор твораў у 2 т. «Лімарыус».
  4. Алесь Дудар. Выбраныя творы. «Лімарыус».
  5. Юлі Таўбін. Выбранае. «Колас».

Проза

  1. Ігар Бабкоў. Хвілінка. Другая кніга. «Логвінаў».
  2. Уладзімер Арлоў. Танцы над горадам. «Логвінаў».
  3. Вінцэсь Мудроў. Забойца анёла. «Кнігазбор».
  4. Макс Шчур. Галасы. «Янушкевіч».
  5. Віктар Карамазаў. Пад крыжам. «Кнігазбор».

Літаратура факту

  1. Алесь Разанаў. Невядомая велічыня. «Логвінаў».
  2. Аляксандар Гужалоўскі. Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг. «Янушкевіч».
  3. Вінцук Вячорка. Не сьмяшыце мае прыназоўнікі. «Радыё Свабода».
  4. Сяргей Навумчык. Дзевяноста другі. «Радыё Свабода».

Аксана Спрынчан, паэтка, супрацоўніца выдавецтва «Мастацкая літаратура»

Аксана Спрынчан
Аксана Спрынчан

Паэзія

  1. Бліскавіцы: анталёгія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага пэрыяду. «Кнігазбор».
  2. Людміла Паўлікава-Хейдарава. Прыступкі да Храма Сьвятога Духа. «Галіяфы».
  3. Алесь Разанаў. Перавыбранае. «Колас».
  4. Анхела Эспіноса Руіс. Pomme de ciel (Нябесны яблык). «Кнігазбор».
  5. Іна Снарская. Вогнепаклоньніца. «Кнігазбор».

Проза

  1. Віктар Карамазаў. Пад крыжам. «Кнігазбор».
  2. Вінцэсь Мудроў. Забойца анёла. «Кнігазбор».
  3. Людміла Рублеўская. Дагератып. «Янушкевіч».
  4. Валянцін Дубатоўка. Чужы. «Кнігазбор».
  5. 100 словаў. Уклад. Ян Максімюк. «Радыё Свабода».

Літаратура факту

  1. Леанід Дранько-Майсюк. «...Натуральны, як лінія небасхілу»: архіўная аповесьць пра Максіма Танка. «Кнігазбор».
  2. Альжбэта Кеда. Шчонаўскія абразкі. «ЮрСаПрынт».
  3. Уладзімер Дубоўка. Ён і пра яго. Укл. Ганны Севярынец. «Лімарыус».
  4. Міхась Скобла. Высьпятак ад Скарыны: Блогі і дыялёгі. «Радыё Свабода».
  5. Вінцук Вячорка. Не сьмяшыце мае прыназоўнікі. «Радыё Свабода».

Павал Касьцюкевіч, пісьменьнік, арт-дырэктар кнігарні «Логвінаў»

Павал Касьцюкевіч
Павал Касьцюкевіч

Паэзія

  1. Юлі Таўбін. Выбранае. «Колас».
  2. Бліскавіцы: анталёгія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага пэрыяду. «Кнігазбор».
  3. Вольга Гапеева. Граматыка сьнегу. «Галіяфы».
  4. Ігар Кулікоў. Валадар Загадак. «Медысонт».
  5. Вальжына Морт. Эпідэмія ружаў. «Логвінаў».

Проза

  1. Ігар Бабкоў. Хвілінка. Другая кніга. «Логвінаў».
  2. Альгерд Бахарэвіч. Сабакі Эўропы. «Логвінаў».
  3. Уладзімер Арлоў. Танцы над горадам. «Логвінаў»
  4. Уладзімер Садоўскі. 1813. «Янушкевіч».
  5. Вінцэсь Мудроў. Забойца анёла. «Кнігазбор».

Літаратура факту

  1. Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль. «Лімарыус».
  2. Выгнаны патрыцый. Кніга пра Міхася Стральцова. Укл. Міхася Скоблы. «Лімарыус».
  3. Тамаш Грыб. Выбранае. «Кнігазбор».
  4. Лявон Юрэвіч. Літштудыі. «Кнігазбор».
  5. Вячаслаў Швед. Рэквіем паўстанцам 1863–64 гадоў. Гродзенская губерня. «Альфа-кніга».

Вольга Бабкова, загадчыца літаратурнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы

Вольга Бабкова
Вольга Бабкова

Паэзія

  1. Феликс Аксёнцев. Перекати-Море. «Логвінаў».
  2. Вольга Гапеева. Граматыка сьнегу. «Галіяфы».
  3. Алесь Ліпай. Абдымкі. «Кнігазбор».
  4. Вальжына Морт. Эпідэмія ружаў. «Логвінаў».
  5. Людка Сільнова. Матылёк на кары дрэва. «Янушкевіч».

Проза

  1. Уладзімер Арлоў. Танцы над горадам. «Логвінаў».
  2. Ігар Бабкоў. Хвілінка. Другая кніга. «Логвінаў».
  3. Адам Глобус. Сям’я. «Мастацкая літаратура».
  4. Фларыян Чарнышэвіч. Надбярэзінцы. «Янушкевіч».
  5. Макс Шчур. Галасы. «Янушкевіч».

Літаратура факту

  1. Алесь Дудар. Выбраныя творы. Укл., прадмова, камэнтары Ганны Севярынец. «Лімарыус».
  2. Мікола Волкаў. Слуцк на старых планах. «Беларусь».
  3. Тамаш Грыб. Выбранае. «Кнігазбор».
  4. Аляксандр Гужалоўскі. Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг. «Янушкевіч».
  5. Андрэй Мельнікаў. Анатоль Сыс. Псальмяр эпохі перагною. «Харвест».

Сяргей Макарэвіч, кіраўнік дабрачыннага фонду «Вяртаньне»

Сяргей Макарэвіч
Сяргей Макарэвіч

Паэзія

  1. Вольга Гапеева. Граматыка сьнегу. «Галіяфы».
  2. Бліскавіцы: анталёгія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага пэрыяду. «Кнігазбор».
  3. Юлі Таўбін. Выбранае. «Колас».
  4. Вальжына Морт. Эпідэмія ружаў. «Логвінаў».
  5. Анхела Эспіноса Руіс. Pomme de ciel (Нябесны яблык). «Кнігазбор».

Проза

  1. Ганна Севярынец. Дзень Сьвятога Патрыка. «Рэгістр».
  2. Макс Шчур. Галасы. «Янушкевіч».
  3. Уладзімер Арлоў. Танцы над горадам. «Логвінаў».
  4. Георгий Бартош. Сарабанда. «Смэлток».
  5. Вінцэсь Мудроў. Забойца анёла. «Кнігазбор».

Літаратура факту

  1. Кухмістр Верашчака (Алесь Белы). Сакатала бочачка. «Янушкевіч».
  2. Дубоўка: ён і пра яго. Укл., прадмова, камэнтары Ганны Севярынец. «Лімарыус».
  3. Віктар Корбут, Дзьмітрый Ласько. Менск. Спадчына сталіцы Беларусі. 1918–2018. «Беларусь».
  4. 100 словаў.Укл. Ян Максімюк. «Радыё Свабода».

Міхаіл Бараноўскі, загадчык навукова-асьветніцкага аддзелу Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча

Міхаіл Бараноўскі
Міхаіл Бараноўскі

Паэзія

  1. Бліскавіцы: анталёгія жаночай беларускай паэзіі міжваеннага пэрыяду. «Кнігазбор».
  2. Антон Францішак Брыль. Цмачанка. «Янушкевіч».
  3. Ігар Кулікоў. Валадар Загадак. «Медысонт».
  4. Алесь Разанаў. Перавыбранае. «Колас».
  5. Евгений Бесчастный. Стой! «Кнігазбор».

Проза

  1. Вінцэсь Мудроў. Забойца анёла. «Кнігазбор».
  2. Макс Шчур. Галасы. «Янушкевіч».
  3. Людміла Рублеўская. Дагератып. «Янушкевіч».
  4. Уладзімір Садоўскі. 1813. «Янушкевіч».
  5. Павал Севярынец. Беларусалім. «Середняк Т.К.».

Літаратура факту

  1. Тамаш Грыб. Выбранае. «Кнігазбор»
  2. Уладзімер Дубоўка. Ён і пра яго. Укл. Ганна Севярынец. «Лімарыус».
  3. Выгнаны патрыцый. Кніга пра Міхася Стральцова. Укл. Міхась Скобла. «Лімарыус».
  4. Мiкалай Улашчык. Збор твораў у 3 тамах. Том 1: Працы па археаграфii i крынiцазнаўству. «Інбелкульт».
  5. Станіслаў Рудовіч. Валерый Герасімаў. Іх звала Беларусь сьвятая. «Кнігазбор».

Алесь Мазанік, кіраўнік інтэрнэт-крамы imbryk.by

Алесь Мазанік
Алесь Мазанік

Паэзія

  1. Кацярына Ваданосава. Міфатворчасць. «Янушкевіч».
  2. Анхела Эспіноса Руіс. Pomme de ciel (Нябесны яблык). «Кнігазбор».
  3. Алесь Ліпай. Абдымкі. «Кнігазбор».
  4. Вольга Гапеева. Граматыка сьнегу. «Галіяфы».
  5. Антон Францішак Брыль. Цмачанка. «Янушкевіч».

Проза

  1. Павал Севярынец. Беларусалім. «Середняк Т.К.».
  2. Уладзімер Садоўскі. 1813. «Янушкевіч».
  3. Вінцэсь Мудроў. Забойца анёла. «Кнігазбор».
  4. Людміла Шчэрба. Урб@н.М. Адзін дзень не майго жыцьця. «Янушкевіч».
  5. Людміла Рублеўская. Дагератып. «Янушкевіч».

Літаратура факту

  1. Аляксандр Тамковіч. Мазаіка жыцьця. «Медысонт».
  2. Ігар Мельнікаў. Мяжа была пад Менскам. 1921–1941 гг. «Альфа-кніга».
  3. Зьміцер Бартосік. Быў у пана верабейка гаварушчы. «Радыё Свабода».
  4. Аляксандр Гужалоўскі. Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг. «Янушкевіч».
  5. Адысея палешука. Кніга ўспамінаў ветэрана Арміі Андэрса. «Альфа-кніга».

Алесь Яўдаха, прыватны кнігараспаўсюднік (knihi.by)

Алесь Яўдаха
Алесь Яўдаха

Паэзія

  1. Бліскавіцы: анталёгія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага пэрыяду. «Кнігазбор».
  2. Вольга Гапеева. Граматыка сьнегу. «Галіяфы».
  3. Алесь Ліпай. Абдымкі. «Кнігазбор».
  4. Анхела Эспіноса Руіс. Pomme de ciel (Нябесны яблык). «Кнігазбор».

Проза

  1. Уладзімер Арлоў. Танцы над горадам. «Логвінаў».
  2. Глобус Адам. Сям’я. «Мастацкая літаратура».
  3. Вінцэсь Мудроў. Забойца анёла. «Кнігазбор».
  4. Уладзімер Садоўскі. 1813. «Янушкевіч».
  5. Фларыян Чарнышэвіч. Надбярэзінцы. «Янушкевіч».

Літаратура факту

  1. Зьміцер Бартосік. Быў у пана верабейка гаварушчы. «Радыё Свабода».
  2. Наталля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч. Хронікі БІНіМу.
  3. Тамаш Грыб. Выбранае. «Кнігазбор».
  4. Дзіцячы атлас Беларусі. «Мастацкая літаратура».
  5. Лявон Юрэвіч. Літштудыі. «Кнігазбор».

Валянцін Акудовіч, філёзаф, літаратуразнаўца

Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч

Паэзія

  1. Алесь Разанаў. Перавыбранае. «Колас».
  2. Вальжына Морт. Эпідэмія ружаў. «Логвінаў».
  3. Вольга Гапеева. Граматыка сьнегу. «Галіяфы».

Проза

  1. Уладзімер Арлоў. Танцы над горадам. «Логвінаў».
  2. Людміла Рублеўская. Дагератып. «Янушкевіч».
  3. Макс Шчур. Галасы.«Янушкевіч».
  4. Вінцэсь Мудроў. Забойца анёла. «Кнігазбор».

Літаратура факту

«А вось што да нон-фікшн, то маю ўсяго адного, але бясспрэчнага кандыдата на першае месца...»

  1. Александр Лукашук. Освальд в Минске. «Галіяфы».

«Рэч у тым, што ў нас цяпер узялі моду запакоўваць у „нон-фікшн“ усё, што ня ёсьць мастацкай літаратурай. Я канцэптуальна не прымаю такі падыход. Бо нон-фікшн — гэта ўсё роўна найперш літаратура, толькі ўжо на падставе нейкай рэальнай гісторыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG