Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сямашка адмовіўся казаць, адкуль урад бярэ грошы на будоўлю АЭС


Беларуская АЭС
Беларуская АЭС

Выступаючы на сумесным паседжаньні дэпутатаў абедзьвюх палатаў Нацыянальнага Сходу Беларусі, віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка расказаў пра сытуацыю на будоўлі Беларускай атамнай электрастанцыі, дзе ён пабываў учора.

Паводле Сямашкі, 90% усіх працаў фінансуецца праз расейскія крэдыты. Ён назваў іх вельмі выгаднымі для Беларусі. А яшчэ 10% ідуць зь іншай крыніцы. Аднак хто дае дзясятую частку грошай, Сямашка не сказаў, спаслаўшыся на тое, што гэта дзяржаўная таямніца.

Віцэ-прэм’ер сказаў, што пасьля таго як будоўля АЭС завершыцца, гэта дазволіць Беларусі эканоміць 5,5 мільярда кубоў газу штогод. Паводле Сямашкі, беларускі ўрад думае над тым, што пасьля таго, як АЭС запрацуе, будуць лішкі электрычнасьці. Таму цяпер распрацаваная праграма іх выкарыстаньня.

Сямашка ўпэўнены, што з уводам у дзеяньне АЭС Беларусь цалкам адмовіцца ад імпартнай электраэнэргіі: пакуль частку электрычнасьці Беларусь купляе ва Ўкраіне і Расеі.

Уладзімер Сямашка, архіўнае фота
Уладзімер Сямашка, архіўнае фота

«З 2020 году мы поўнасьцю адмовімся ад закупаў імпартнай электраэнэргіі і нават будзем яе прадаваць», — сказаў Сямашка.

Урад Літвы, які занепакоены будаўніцтвам АЭС побач са сваёй мяжой, дамагаецца, каб краіны Балтыі і ўсяго Эўразьвязу заканадаўча адмовіліся закупляць электраэнэргію зь Беларускай атамнай станцыі. Самі літоўцы ўжо прынялі такі закон.

5 нязручных пытаньняў уладам пра Беларускую АЭС

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG