Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узгоднены праект пагадненьня аб рэадмісіі паміж Беларусьсю і Эўразьвязам


Праект пагадненьня аб рэадмісіі цалкам узгоднены, знаходзіцца ў «найвышэйшай ступені гатоўнасьці» і рыхтуецца да далейшых кансультацый з наступным падпісаньнем.​

Пра гэта заявіў на прэс-канфэрэнцыі начальнік Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксей Бягун, паведамляе БЕЛТА.

Цяпер у Беларусі чакаюць экспэртаў Эўразьвязу, каб абмеркаваць канчатковыя фармулёўкі ў пагадненьні пра спрашчэньне візавага рэжыму.

Дакумэнты аб рэадмісіі меліся падпісаць яшчэ ў 2015 годзе на саміце Ўсходняга партнэрства ў Рызе, аднак гэтага не адбылося. Паводле кіраўніка МЗС Беларусі Ўладзімера Макея, — не па віне Беларусі.

Сёлета ў студзені Міністэрства замежных спраў заяўляла, што Беларусь ня можа выканаць пагадненьне аб рэадмісіі.

Рэадмісія — гэта абавязаньне краіны прымаць сваіх грамадзянаў, дэпартаваных зь іншай дзяржавы, і іншаземцаў, якія праз тэрыторыю краіны нелегальна трапляюць на чужую тэрыторыю.

Візавыя галаваломкі: Беларусь, Украіна, Эўразьвяз, Расея

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG