Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутацкія «папіццот». Пэнсіі


Палата прадстаўнікоў 6-га скліканьня разглядзела зьмены ў закон «Аб прыватызацыі дзяржаўнай маёмасьці і пераўтварэньнях дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянэрныя таварыствы».

Навіна ня надта ўжо цікавая, але прыкметна тут тое, што ўпершыню за ўвесь час кадэнцыі Палаты прадстаўнікоў дэпутаты самі распрацавалі заканадаўчы праект.

Да гэтага яны прымалі тое, што спускалі ім з Адміністрацыі прэзыдэнта і Кабінэту міністраў. І ніводнага законапраекта не «зарубілі» — прынялі ўсе.

Толькі адзін уласны законапраект — за больш чым год працы ў органе, які, паводле дзеючай Канстытуцыі, называецца заканадаўчым.

Вось і адказ на пытаньне, ці ёсьць у Беларусі самастойная і незалежная, заканадаўчая ўлада, незалежная ад выканаўчай.

Пра кантрольныя функцыі «парлямэнту» можна нават і ня ўзгадваць.

Між іншым, заробак дэпутата прыроўніваецца да заробку міністра. Адпаведна, і пэнсія — сёньня, наколькі вядома, складае больш за 500 эўра.

Пэнсіі дэпутатаў Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, якія распрацавалі Дэклярацыю аб сувэрэнітэце і некалькі дзесяткаў законапраектаў, вагаюцца ў межах 100-120 эўра.

Як гаворыцца — Бог няроўна дзеліць.

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG