Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дарадца Трампа ў справе бясьпекі: пагроза канфлікту з КНДР «расьце»


Дарадца Белага дому ў справах нацыянальнай бясьпекі Герберт МакМастэр.
Дарадца Белага дому ў справах нацыянальнай бясьпекі Герберт МакМастэр.

Дарадца Белага дому ў справах нацыянальнай бясьпекі заклікаў Кітай увесьці поўнае эмбарга на пастаўкі нафты Пхеньяну. Герберт МакМастэр заявіў, што верагоднасьць вайны зь беднай краінай КНДР, якая валодае ядзернай зброяй, «расьце з кожным днём».

МакМастэр прызнаў, што ў цяперашні час захоўваюцца магчымасьці для вырашэньня праблемы, не зьвяртаючыся да ўзброенага канфлікту. Але, як вынікае з заявы дарадцы Трампа, «часу застаецца ня так шмат».

Некалькі дзён таму, пасьля чарговага выпрабаваньня новай міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты, Паўночная Карэя абвясьціла, што яна можа нанесьці ўдар па тэрыторыі ЗША. У сувязі з гэтымі пагрозамі, Пэнтагон вывучае магчымасьць устаноўкі дадатковых абарончых сыстэм на заходнім узьбярэжжы ЗША. Па зьвестках агенцтва Reuters, гэтыя сыстэмы, верагодна, будуць уключаць супрацьракетныя комплексы для вышыннага заатмасфэрнага перахопу, аналягічнага разгорнутым у Паўднёвай Карэі.

Паўночнакарэйская газэта «Надон сінмун», орган кіруючай партыі, заявіла ў нядзелю, што сумесныя амэрыканска-паўднёвакарэйскія ваенна-паветраныя вучэньні — гэта «адкрытая поўнамаштабная правакацыя» супраць Паўночнай Карэі, якая, як лічаць у Пхеньяне, можа «у любы момант прывесьці да ядзернай вайны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG