Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп паабяцаў накласьці на КНДР дадатковыя санкцыі


Дональд Трамп адказвае на пытаньні журналістаў у Белам Доме 28 лістапада 2017 году.
Дональд Трамп адказвае на пытаньні журналістаў у Белам Доме 28 лістапада 2017 году.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паабяцаў накласьці на Паўночную Карэю дадатковыя санкцыі ў сувязі з чарговым запускам балістычнай ракеты. Трамп напісаў у твітэры, што абмеркаваў абмежавальныя меры з лідэрам Кітаю Сі Цзіньпінам.

У сераду, 29 лістапада, кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын абвясьціў, што Пхеньян запусьціў балістычную ракету. Паводле яго, краіна пасьпяхова завяршыла стварэньне ядзерных сіл. У кіраўніцтве Паўночнай Карэі сьцьвярджаюць, што снарад можа дасягнуць любога пункту на кантынэнтальнай тэрыторыі ЗША.

Запуск балістычнай ракеты асудзілі генэральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш, генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг і кіраўніца эўрапейскай дыпляматыі Фэдэрыка Магерыні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG