Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Наўмысна насіў патрон». У Гомлі судзяць француза Жаляна Віё

У судзе Гомельскага раёну разглядаюць крымінальную справу ў дачыненьні грамадзяніна Францыі Жаляна Віё. Яго вінавацяць у незаконнай перавозцы агнястрэльнай зброі і незаконным абарачэньні забароненых рэчываў.

Свабода вяла жывы блог і відэатрансьляцыю з будынку суду.

24-гадовага француза затрымалі 21 верасьня на памежным пункце пропуску Новая Гута, пасьля чаго ён быў зьмешчаны ў Гомельскі сьледчы ізалятар № 3. Мытнікі сьцьвярджаюць, што Віё пешшу перасякаў беларуска-украінскую мяжу і не задэкляраваў патрон. Сам падарожнік у лісьце на волю пісаў, што адмыслова выбраў «чырвоны калідор», каб задэкляраваць рэчы і патрон, падораны яму польскім сябрам. На судзе прысутнічаюлі францускі консул Карын Бардзье, родны брат Жаляна Гіём, а таксама прадстаўнікі францускіх СМІ.

Дзяржаўны абвінаваўца Лашчанка заявіла ў судзе, што хадайніцтва па артыкуле Крымінальнага кодэксу, паводле якога абвінавачваецца Жалян Віё, не падлягае задавальненьню.

Раней сяброўкі француза Тацяна Мурашка і Марыя Косьцій зьвярнуліся да суду з хадайніцтвам зьмяніць меру стрыманьня пад іх асабістае заручэньне.

Разгляд справы Жаляна Віё будзе працягнуты а 10-й раніцы 17 лістапада.

Адвакат Жаляна Віё
Адвакат Жаляна Віё

Жаляна Віё абвінавачваюць у незаконнай перавозцы агнястрэльнай зброі (ч.2 арт. 295 КК РБ) і незаконным абароце атрутных рэчываў (ч.1 333-1 КК РБ).

Агулам за такое «злачынства» пагражае да 7 гадоў пазбаўленьня волі.

У судзе абвешчаны перапынак да 14.30.

Тым часам паступіла хадайніцтва ад сяброў Віё наконт зьмены меры стрыманьня пад іх асабістае заручэньне. Аднак дзяржаўны абвінаваўца заявіў, што ня бачыць для гэтага ніякіх відавочных падставаў.

Дзяўчыны, якія зьвярнуліся з хадайніцтвам да суду зьмяніць меру стрыманьня пад асабістае заручэньне
Дзяўчыны, якія зьвярнуліся з хадайніцтвам да суду зьмяніць меру стрыманьня пад асабістае заручэньне

Іншы сьведка — начальнік мытнага пункту Новая Гута Алег Парашчанка. Тлумачыць нюансы праходжаньня «чырвонага калідору», падкрэсьліўшы, што мытная мяжа супадае зь дзяржаўнай.

Ён прызнаў факт «неажыцьцяўленьня апэрацыі з дэкляраваньнем», але разам і тое, што Жалян Віё «фізычна не перамясьціў» патрон празь мяжу.

Судзьдзя прызнала ўзровень ангельскай мовы інспэктара Андрэя Крыцкага як «вельмі нізкі». Сэнс словаў, сказаных Віё, службовец амаль не зразумеў, здагадаўся толькі наконт «сувэніру».

Мытнік пагадзіўся, дадаўшы, што ў дадзеным выпадку «праўда важнейшая». «Бачыце, што атрымалася з-за майго няведаньня ангельскай мовы», — зьвярнуўся да судзьдзі Крыцкі.

Інспэктар сказаў, што ў тым месцы, дзе адбылася іх размова зь Віё, камэра відэаназіраньня не ўсталяваная. Што да інфармацыі адносна правілаў праходжаньня дзяржаўнай мяжы, то стэнд вісіць у пункце пропуску і толькі на расейскай мове.

У першым шэрагу прадстаўнікі амбасады Францыі
У першым шэрагу прадстаўнікі амбасады Францыі

Мытнік у судзе над французам з патронам: «Аглядалі, бо ў яго барада»

Мытнік перакананы, што Жалян Віё ня меў ніякага «злога намеру», а закон калі і быў парушаны, то выключна ад няведаньня спэцыфікі сытуацыі.

Ён прызнаўся, што амаль нічога не зразумеў са сказанага яму французам, а ўзровень сваёй ангельскай мовы назваў «сорамам».

Пачаўся допыт сьведкі — мытнага інспэктара. Ён сьцьвярджае, што Жалян Віё сапраўды стаў у «чырвоны калідор», але пры гэтым добраахвотна «боепрыпасы» на дэкляраваньне француз не прад’явіў.

Службовец таксама прызнаў, што зьнешні выгляд — перадусім даўгая барада — паслужылі прычынай таго, што іншаземца было вырашана адправіць на пэрсанальны дагляд.

Сьведка кажа, што жэстамі папрасіў паказаць рэчы, паколькі такіх словаў ні па-француску, ні па-ангельску ня ведае. Найперш Віё дастаў патрон, які ў іншым выпадку маглі і не знайсьці. Мытнік лічыць, што жаданьня нешта схаваць у падсуднага не было.

Пасьля таго, як патрон забралі, прыкладна гадзіну ніякіх дзеяньняў не было. Увесь гэты час Жалян проста чакаў. Назад патрон яму не вярнулі, дзе ён цяпер — француз ня ведае.

Пры гэтым запэўнівае: каб ведаў, што мае справу з «боепрыпасамі», ніколі не прыняў бы такі падарунак.

Суд Гомельскага раёну
Суд Гомельскага раёну

Паводле падсуднага, «чырвоны калідор» на мытні ён выбраў неасэнсавана — «проста зьлева нікога не было». Ён ня ведаў, што там неабходна дэкляраваць рэчы пісьмова.

Супрацоўнік не пацікавіўся, ці зьбіраецца ён нешта дэкляраваць, толькі запытаў, ці маецца пры сабе забароненая зброя ці наркотыкі. Пры гэтым узровень ангельскай мовы беларускіх службоўцаў лічыць недастатковым.

Жалян Віё кажа, што не служыў у войску, а таму ня можа адрозьніць баявы патрон ад муляжу. Калі польскі знаёмы зрабіў падарунак перад ад’ездам, нават не падазраваў, якімі наступствамі гэта пагражае. Павал проста ўзяў патрон са сподачка на этажэрцы, сказаўшы, што будзе памяць пра знаёмства. Пасябравалі праз Фэйсбук.

Перадача «муляжа кулі» адбывалася ў прысутнасьці Ігара, яшчэ аднаго фэйсбучнага знаёмца.

З кішэні заплечніка, дзе ляжалі сувэніры, Жалян сабраў усё ў далонь і паказаў мытніку. Апошні ўзяў насоўкай патрон і некуды сышоў. А празь нейкі час вярнуўся, паведаміўшы, што перавозіць такія прадметы празь мяжу забаронена.

Француз кажа, што калі браў падарунак ад польскага сябра, той яму сказаў, што гэта муляж, страляць зь яго немагчыма. Сам ён ня ведае, як выглядаюць сапраўдныя боепрыпасы. Але ён хацеў прадэманстраваць сваю адкрытасьць, паказаўшы ўсе свае рэчы.

З гэтым багажом ён пераехаў з Польшчы ў Літву і потым у Беларусь. Нідзе ніякіх пытаньняў не ўзьнікла.

На мяжы стаў у чаргу, арыентуючыся на іншых людзей. Сам прапанаваў мытнікам паглядзець ягоныя асабістыя рэчы, каб ведаць, ці няма раптам чаго забароненага. Сярод іншага па-ангельску запытаў пра патрон, ці можна яго правозіць. Супрацоўнік жэстамі папрасіў паказаць.

Пракурор настойвае, што патрон быў знойдзены супрацоўнікамі мытні на выезьдзе зь Беларусі ў пакоі асабістага дагляду. Гэта значыць, «наўмысна яго насіў з сабой».

Раней Віё сьцьвярджаў, што добраахвотна скіраваўся на «чырвоны калідор», каб задэкляраваць рэчы.

Пракурор выставіў абвінавачаньне, зь якога вынікае, што Жалян Віё наўмысна захоўваў пры сабе баявы патрон, які дагэтуль увёз з тэрыторыі Літвы.

Віё сказаў, што абвінавачаньне яму зразумелае, але вінаватым ён сябе не прызнае.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG