Гіём Віё, брат падсуднага, сказаў Радыё Свабода: «Мой брат ня кепскі чалавек. Гэта жахлівая памылка. Ён проста падарожнічаў».
У залі суду Гіём кажа, што Жалян выглядае ня так, як звычайна. «У яго вялікая барада, як у мяне. Я не пазнаю свайго брата».
Тым часам зачытваюцца зьвесткі пра падсуднага. Ён нарадзіўся 15 сьнежня 1992 году ў Францыі. Скончыў унівэрсытэт. Большай часткай жыве ў Лёндане, працаваў памочнікам мэнэджара ў абутковай краме. Раз-пораз удзельнічаў у масоўках падчас здымкаў фільмаў, любіў падарожнічаць.
Судзьдзя Тамара Застаўнецкая забараніла відэатрансьляцыю і фатаздымкі падчас суду. Усім, каму не хапіла месца ў пакоі, было загадана выйсьці ў калідор.
Пачаўся допыт падсуднага
Пачаўся працэс. Падсуднага спыталі, ці давярае ён суду. Адказаў: так. Пачаўся допыт падсуднага.
Тым часам Жаляна Віё даставілі ў суд. Ён ужо без сваёй шыкоўнай барады, яго зьмясьцілі ў жалезную клетку. Пачынаецца працэс.
Супрацоўнікі суду прымусілі журналістаў і назіральнікаў за працэсам пакінуць залю, каб міліцыя магла агледзець памяшканьне.