Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці пачнуць зьбіраць мікрааўтобусы МАЗ


Вытворчасьць на прадпрыемстве «Брэстмаш» пачнецца ўжо ў першай палове 2018 году.

Аб гэтым паведаміў дырэктар «Брэстмашу» Арцём Штурхаліеў, інфармуе агенцтва БелТА.

Праект будзе рэалізаваны сумесна з «Белаўтамазам» і кітайскай кампаніяй JAC Motors. Плянуецца, што кітайская кампанія будзе пастаўляць у Беларусь машынакамплекты, у Берасьці іх будуць зьбіраць і тэсьціраваць. Затым мікрааўтобусы пад брэндам МАЗ будуць прадаваць у Беларусі і краінах ЭАЭС. Першапачаткова ў абласным цэнтры будуць выпускаць дзьве мадэлі мікрааўтобусаў — пасажырскі і грузавы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG