Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску на хаду загарэўся электробус «Белкамунмашу»


Электробус «Белкамунмаш», ілюстрацыйнае фота
Электробус «Белкамунмаш», ілюстрацыйнае фота

Каля 13:40 14 верасьня на вуліцы Ваўпшасава ў Менску загарэўся электробус вытворчасьці «Белкамунмашу», перадае Tut.by.

Ратаўнікі пагасілі аўтобус, які на момант іх прыезду палаў адкрытым полымем. На момант здарэньня пасажыраў у аўтобусе не было, ніхто не пацярпеў. Прычыны ўзгараньня пакуль не называюцца.

Электробусы «Белкамунмаш» на кітайскіх акумулятарах пачалі хадзіць на рэйсавых маршрутах зь 15 траўня. З таго часу пра значныя здарэньні з электробусамі не паведамлялі, акрамя аднаго выпадку, калі МАЗ транспартаваў на цьвёрдай счэпцы экскаватар, коўш якога прабіў электробусу бок. Тады таксама абышлося без пацярпелых.

У Беларусі задумалі яшчэ і сэрыйную вытворчасьць электрамабіляў і нават электратрактароў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG