Акаўнт не працаваў 11 хвілін, потым быў адноўлены. Пра гэта паведамілі ў кіраўніцтве Twitter’у.
Паводле кампаніі, акаўнт Трампа дэактываваў адзін з супрацоўнікаў кампаніі, які працаваў у ёй апошні дзень. Нягледзячы на тое, што акаўнт прэзыдэнта ЗША не працаваў усяго 11 хвілін, у Twitter’ы пачалі расьсьледаваньне таго, што здарылася.
Трамп стварыў акаўнт @realDonaldTrump ў Twitter’ы ў 2009 годзе. Ён мае больш за 40 мільёнаў падпісчыкаў. Гэта асабісты Twitter-акаўнт прэзыдэнта. Трамп выкарыстоўвае яго для палітычных заяваў і ня хоча карыстацца спэцыяльным акаўнтам прэзыдэнта ЗША, які пераходзіць ад аднаго кіраўніка дзяржавы да іншага.
Паводле зьвестак агенцтва Bloomberg, рынкавы кошт Twitter’а зьнізіцца амаль на два мільярды даляраў, калі Трамп спыніць публікаваць свае паведамленьні.