Мітынг 29 кастрычніка адбыўся праз два дні пасьля таго, як цэнтральны ўрад у Мадрыдзе ліквідаваў аўтаномію Каталёніі. Раней рэгіянальны парламэнт вырашыў абвясьціць незалежнасьць Каталёніі.
Марш у Барсэлёне, арганізаваны Аб’яднаньнем каталёнскай грамадзянскай супольнасьці і падтрыманы іншымі партыямі, якія выступаюць супраць незалежнасьці, пачаўся ў 12:00 па мясцовым часе і праходзіў пад лёзунгамі «Мы ўсе каталёнцы!», «Мы ўсе Гішпанія», «Мы хочам застацца разам!».