Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ізноў у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах


Аляксандар Лукашэнка ў Арабскіх Эміратах. Архіўнае фота.
Аляксандар Лукашэнка ў Арабскіх Эміратах. Архіўнае фота.

Аляксандар Лукашэнка наведвае Аб’яднаныя Арабскія Эміраты з рабочым візытам, паведаміла ўвечары 27 кастрычніка прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

«Падчас паездкі заплянаваныя перамовы з кіраўніцтвам ААЭ для абмеркаваная бягучага стану беларуска-эмірацкага ўзаемадзеяньня, ходу рэалізацыі ранейшых дамоўленасьцяў, а таксама ўзаемавыгадных пэрспэктыўных праектаў. У праграме візыту таксама шэраг сустрэч з прадстаўнікамі ўлады і бізнэс-колаў краіны», — адзначаецца ў рэлізе, які цытуе БелаПАН.

У межах візыту адбылося падпісаньне крэдытнага пагадненьня паміж беларускім Банкам разьвіцьця і Фондам разьвіцьця прадпрымальніцтва імя Халіфы. Фонд выдзеліць банку каля 25 млн даляраў ЗША, якія будуць накіраваныя на «разьвіцьцё прыватнай ініцыятывы, інавацыі, рэгіянальныя праекты і стварэньне ў Рэспубліцы Беларусь новых працоўных месцаў».

Акрамя таго, «улічваючы сяброўскі характар узаемаадносін», з боку кіраўніцтва Абʼяднаных Арабскіх Эміратаў «атрымана запрашэньне на адрас Аляксандра Лукашэнкі традыцыйна некалькі дзён пагасьціць у ААЭ».

Апошні раз Лукашэнка наведваў ААЭ з 3 па 7 лістапада 2016 году. Гэта ўжо чацьверты візыт кіарўніка Беларусі ў Эміраты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG