Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сабчак прапануе правесьці ў Крыме новы рэфэрэндум


Тэлевядоўца Ксенія Сабчак прапанавала правесьці ў анэксаваным Крыме новы незалежны рэфэрэндум аб статусе паўвострава.


Пра гэта яна заявіла на сустрэчы з журналістамі і прыхільнікамі ў Екацерынбургу. Па словах Сабчак, нягледзячы на тое, што Расея парушыла міжнародныя абавязацельствы, «у Крыме жывуць рускія людзі», і да іх нельга ставіцца «як да суб’ектаў геапалітыкі».

Тэлежурналістка таксама заявіла, што ня мае намеру весьці палітычную агітацыю на анэксаваным паўвостраве. Ксенія Сабчак мае намер балятавацца ў прэзыдэнты Расеі на выбарах у 2018 годзе. На прэс-канфэрэнцыі 24 кастрычніка яна заявіла, што з пункту гледжаньня міжнароднага права Крым — гэта тэрыторыя Ўкраіны. Дэпутат Дзярждумы Натальля Паклонская ў адказ абвінаваціла Сабчак у «непавазе да людзей і радзімы». Паводле яе, «статус Крыму наогул не абмяркоўваецца». Шэраг дэпутатаў заклікалі прыцягнуць Сабчак да крымінальнай адказнасьці.

Расея анэксавала Крым у 2014 годзе. На паўвостраве прайшоў рэфэрэндум, пасьля таго, як тэрыторыю ўзялі пад кантроль расейскія вайскоўцы. Паводле дадзеных расейскіх уладаў, большасьць жыхароў Крыму выказаліся за ўваходжаньне ў склад Расеі. Сусьветная супольнасьць рэфэрэндум не прызнала. Украіна і краіны Захаду лічаць анэксію паўвострава незаконнай і ўвялі супраць Крамля эканамічныя санкцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG