У жніўні 2017 году пры перасячэньні харвацкай мяжы яго затрымалі на ініцыятыву органаў фінансавых расьсьледаваньняў Беларусі.
Як расказаў начальнік НЦБ Інтэрполу Аляксандар Пятран, у Беларусі затрыманы абвінавачваецца ў ажыцьцяўленьні незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці ў сфэры будаўніцтва. Свой бізнэс фігурант вёў без адпаведнай рэгістрацыі, у выніку чаго атрымаў даход у памеры каля 1 млн даляраў. Яму пагражае пазбаўленьне волі тэрмінам да 5 гадоў.