На тэрыторыі ЗША ўпершыню разгарнулі сотавую сетку пры дапамозе паветраных шароў. Дзякуючы новай тэхналёгіі ў цяжкадаступных раёнах Пуэрта-Рыка, разбураных ураганам «Марыя», атрымалася прадставіць абмежаваныя магчымасьці па абмене паведамленьнямі і інтэрнэт-доступу на тэлефонах з падтрымкай LTE.
Рашэньне на базе тэхналёгіі Project Loon ( «Праект „Паветраны шар“ ») рэалізавалі тэлекамунікацыйны гігант AT & T і кампанія X — дасьледчая фірма, якая ўваходзіць у холдынг Alphabet, які вырас з Google.
Пакуль выкарыстоўваюцца ўсяго два паветраныя шары, але яшчэ некалькі шароў накіроўваюцца ў Пуэрта-Рыка з Нэвады.
Кіраўнік праекту Алістэр Уэстгарт кажа, што яго кампанія ніколі не разгортвала сетку за такія кароткія тэрміны.
«Project Loon застаецца экспэрымэнтальнай тэхналёгіяй і мы ня ўпэўненыя, наколькі добра яна будзе працаваць, але мы спадзяемся што яна дазволіць людзям атрымліваць інфармацыю і доступ да сувязі, каб перажыць гэта неверагодна цяжкі час», — сказаў Уэстгарт.
Project Loon выкарыстоўвае сетку з паветраных шароў для арганізацыі сувязі ў аддаленых раёнах, дзе няма прыдатнай наземнай інфраструктуры.
Раней кампанія Х праводзіла абмежаваныя тэсты тэхналёгіі Project Loon у Новай Зэляндыі (з 2013 году) і разгортвала сетку ў Пэру, дзе з траўня 2017 году паветраныя шары некалькі месяцаў забясьпечвалі сувязь у пацярпелых ад землятрусу раёнах.
Востраў Пуэрта-Рыка, дзе жывуць за 3,5 млн чалавек, моцна пацярпеў падчас нядаўняга ўрагану «Марыя» 20 верасьня, які стаў самым моцным ураганам з усіх, што абрыналіся на востраў з 1928 году.
Загінулі больш за 30 чалавек, на ўсім Пуэрта-Рыка адключылася электрычнасьць, выйшлі з ладу вышкі сотавай сувязі, электрастанцыі і іншыя камунікацыі. Падчас шторму ў краіне засталася працаваць толькі адна цалкам аналягавая радыёстанцыя.