Пра гэта заявіў кіраўнік Эўрапейскай рады Дональд Туск, выступаючы на саміце ЭЗ у Брусэлі. Ён падкрэсьліў, што Эўразьвяз ня мае магчымасьці нават выступіць пасярэднікам паміж Мадрыдам і Барсэлёнай.
Раней у чацьвер урад Гішпаніі выказаў гатоўнасьць прыпыніць аўтаномію Каталёніі і на падставе артыкулу 155 канстытуцыі ўвесьці там прамое кіраваньне. 19 кастрычніка скончыўся тэрмін ультыматуму, прад’яўленага уладам Каталёніі Мадрыдам, які патрабаваў патлумачыць, ці абвясьціла аўтаномія аб незалежнасьці.
1 кастрычніка ў Каталёніі адбыўся рэфэрэндум аб незалежнасьці, на якім больш за 90 працэнтаў з тых, хто прагаласаваў, выказаліся за выхад са складу Гішпаніі. Мадрыд абвясьціў плебісцыт незаконным.
***