Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акаеў, Бакіеў, Атунбаева, Атамбаеў... Пятым прэзыдэнтам Кіргізcтану можа стаць пераемнік дзейнага кіраўніка

абноўлена

Сааранбай Жээнбекаў.
Сааранбай Жээнбекаў.

У Кіргізстане на выбарах кіраўніка дзяржавы лідзіруе былы прэм’ер-міністар краіны і пераемнік прэзыдэнта Сааранбай Жээнбекаў.

Па папярэдніх дадзеных, у яго 54 адсоткі галасоў. На другім месцы апазыцыянэр Амурбек Бабанаў — у яго 33 адсоткі.

Яўка на выбарах у Кіргізстане склала 54 адсоткі. За галасаваньнем сачылі больш за 700 міжнародных назіральнікаў. Афіцыйныя ўлады заяўляюць, што сурʼёзных парушэньняў не было. Аднак, па словах незалежных назіральнікаў і журналістаў, на некаторых участках парушэньні ўсё ж былі.

Алмазбек Атамбаеў
Алмазбек Атамбаеў

Цяперашні прэзыдэнт Алмазбек Атамбаеў павінен пакінуць кабінэт пасьля шасьці гадоў кіраваньня. Паводле канстытуцыі, ён можа займаць пасаду толькі адзін тэрмін.

Погляд на кіргізстанскія выбары з Масквы: што далей?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:06 0:00

Гэта першыя выбары ў Кіргізстане, па выніках якіх чакаецца мірная перадача ўлады. У Кіргізстане ўжо двойчы былі рэвалюцыі, якія прыводзілі да зьвяржэньня прэзыдэнта. У абодвух выпадках беспарадкам спрыялі падазрэньні ў фальсыфікацыі выбараў.

У красавіку 2005 году ў выніку народнага пратэсту «цюльпанавай рэвалюцыі», прэзыдэнт Аскар Акаеў склаў зь сябе паўнамоцтвы, парлямэнт дэ-юрэ прыняў адстаўку. Пры дапамозе спэцслужбаў Акаеву ўдалося выехаць з тэрыторыі Кіргізстану. Каля 12 гадоў ён жыве ў Расеі, займаецца навуковай дзейнасьцю.

Пасьля «цюльпанавай рэвалюцыі» прэзыдэнтам стаў Курманбек Бакіеў. Пасьля закалотаў у 2010 годзе апазыцыя адхіліла яго ад улады. Разам зь сямʼёй прыбыў у Менск на асабістае запрашэньне Аляксандра Лукашэнкі. Цяпер ён грамадзянін Беларусі і лічыць немагчымай сваю экстрадыцыю ў Бішкек.

Пасьля ўцёкаў Бакіева спэцыяльным дэкрэтам часовага ўраду Роза Атунбаева была абвешчаная прэзыдэнтам Кіргізстану пераходнага пэрыяду.

Роза Атунбаева
Роза Атунбаева

Першая жанчына-прэзыдэнт у гэтай краіне займала гэтую пасаду да ўступленьня на пасаду Алмазбека Атамбаева 1 сьнежня 2011 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG