Курманбек Бакіеў пра сяброўства з Лукашэнкам, маёмасьць, суды, прысуды і вайсковыя базы
Курманбек Бакіеў, прэзыдэнт Кіргізстану ў 2005—2010 гадах, прыйшоў да ўлады ў выніку «Тульпанавай рэвалюцыі». У выніку закалотаў у 2010 годзе адхілены ад улады апазыцыяй. Зь сям'ёй прыбыў у Менск на асабістае запрашэньне А. Лукашэнкі. Гэта яго першае інтэрвію незалежнаму СМІ за 7 гадоў у Беларусі.