Зь неабходных 11 000 BYN ужо сабрана 6 380 BYN. З прапановай паставіць беларускі помнік Касьцюшку ў Мерачоўшчыне выступіў грамадзкі актывіст Глеб Лабадзенка.
Збор сродкаў пачаўся на краўдфандынгавай пляцоўцы talaka. org.
Паводле Глеба Лабадзенкі, кіраўніцтва музэю ва ўрочышчы Мерачоўшчына ў Івацэвіцкім раёне «зь вялікім энтузіязмам успрыняло ідэю паставіць побач помнік нашаму слаўнаму земляку. Арганізацыйныя пытаньні яны бяруць на сябе».
Скульптар Генік Лойка ўжо стварыў папярэдні макет помніка.