Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Каталёніі прапанаваў адтэрмінаваць аднабаковае прыняцьце незалежнасьці


У сваім выступе ў парлямэньце Каталёніі на сёньняшнім паседжаньні лідэр Каталёніі Карлэс Пудждэмон заявіў: «Паводле вынікаў рэфэрэндуму, воля народу такая: Каталёнія павінна стаць незалежнай дзяржавай, рэспублікай. Але прапануем адтэрмінаваць пакуль аднабаковае абвяшчэньне незалежнасьці, каб правесьці перамовы і каб забясьпечыць як мага больш спрыяльныя ўмовы».

Паводле Пудждэмона, міжнародныя паліткі прапанавалі каталёнцам палітычнае пасярэдніцтва: «Пэўныя сілы прапанавалі нам пасярэдніцтва: генэральны сакратар ААН, некаторыя лідэры краінаў Эўропы. Я заклікаю ўрад Гішпаніі спыніць рэпрэсіі, а Эўразьвяз – шанаваць сувэрэнітэт Каталёніі».

Ён выказаў спадзяваньне, што канфлікт паміж Каталёніяй і Гішпаніяй можа «сысьці на нішто» і ўсё скончыцца мірна.

Карлас Пудждэмон падпісаў дакумэнт, які абвяшчае незалежнасьць Каталёніі і яе адтэрміноўку.

Каталёнскія ўлады раней заявілі, што каля 90 працэнтаў з больш як двух мільёнаў чалавек, якія ўзялі ўдзел у рэфэрэндуме 1 кастрычніка, прагаласавалі за аддзяленьне ад Гішпаніі. У галасаваньні бралі ўдзел 43 працэнты зарэгістраваных выбарцаў.

Праціўнікі кажуць, што гэты рэфэрэндум не прадэманстраваў сапраўдную волю жыхароў рэгіёну, паколькі тыя, хто хоча застацца ў Гішпаніі, у асноўным байкатавалі галасаваньне. Сотні тысяч людзей правялі ў выхадныя ў Барсэлёне акцыі супраць аддзяленьня Каталёніі ад Гішпаніі.

Закон аб рэфэрэндуме Каталёніі, які Мадрыд лічыць неканстытуцыйным, прадугледжвае аднабаковае абвяшчэньне незалежнасьці каталёнскім парлямэнтам, калі большасьць дэпутатаў прагаласуюць за аддзяленьне ад Гішпаніі.

Галасы за новую краіну

Галасы супраць новай краіны

Мы, каталёнцы, мірныя людзі. Тры дні ў Барсэлёне

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG