Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад узяўся за спрашчэньне гімназічнай адукацыі


Васіль Жарко, архіўнае фота
Васіль Жарко, архіўнае фота

Віцэ-прэмʼер Васіль Жарко падчас нарады ў Міністэрстве адукацыі выказаўся за скасаваньне ўступных іспытаў у 5-я клясы гімназій.

У ведамстве абмяркоўваліся мэханізмы рэалізацыі канцэпцыі агульнай сярэдняй адукацыі. Удзельнічалі намесьнік старшыні Савету міністраў, міністар адукацыі Ігар Карпенка, прадстаўнікі абласных упраўленьняў адукацыі, дырэктары школ і гімназій.

Сярод іншага разглядалася магчымасьць адмены ўступных экзамэнаў у 5-я клясы гімназій, гаварылі аб працоўным і профільным навучаньні, аб незалежным іспыце за курс базавай школы.

«Неабходна ўсім разам абмеркаваць, а потым выразна адпрацаваць усе пазыцыі па гэтых пытаньнях, — цытуе БелТА чыноўніка. — Сёньня дзеці, якія паступаюць пасьля 4-й клясы ў гімназіі, атрымліваюць стрэс і не разумеюць, навошта ім гэта трэба. Я лічу, што ўсе павінны мець роўныя ўмовы для атрыманьня адукацыі».

Калегу, які ва ўрадзе курыруе адукацыйную сфэру, падтрымаў профільны міністар Ігар Карпенка. На яго перакананьне, якасьць адукацыі не павінна вымярацца вынікамі цэнтралізаванага тэставаньня ці «запаветным месцам у гімназіі».

«Усё павінна ацэньвацца па ўзроўні асабовага і сацыяльнага разьвіцьця кожнага вучня, — лічыць Карпенка. — Трэба адкарэктаваць структуру сыстэмы адукацыі. Як від установы гімназія захаваецца. Яна будзе рэалізоўваць праграму пачатковай, базавай і агульнай сярэдняй адукацыі. Пры гэтым аб павышаным узроўні мы павінны весьці размову ў дачыненьні да 10–11 клясаў».

Карпенка заявіў, што дэталёвай прапрацоўкі таксама патрабуе пытаньне аб незалежным экзамэне за курс базавай школы.

Пры канцы жніўня адбылася рэспубліканская пэдагагічная нарада з удзелам Аляксандра Лукашэнкі, на якой быў зроблены шэраг рэзанансных заяваў пра «ўдасканаленьне сыстэмы адукацыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG