Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі бок больш за месяц не дае адказу на запыт у справе Паўла Грыба


Паўло Грыб
Паўло Грыб

Амбасадар Украіны Ігар Кізім, даючы старт дзейнасьці курсаў украінскай мовы ў Менску, паведаміў, што дыпляматычная місія даслала беларускім уладам ужо другую ноту ў справе Паўла Грыба.

«Чакаем адказу на гэтае пытаньне. Мы даслалі яшчэ адну ноту з пытаньнем, як гэта магло адбыцца. З пытаньнем, ці мае дачыненьне да ўсяго гэтага беларускі бок. Пакуль інфармацыі няма... На маю думку гэта працуе не на Беларусь... Прайшло больш за месяц пасьля таго, як мы даслалі першую ноту. Адказу дагэтуль няма. Я зьдзіўлены, што ўсё адбываецца настолькі павольна. Думаю, рэакцыя магла б быць нашмат больш хуткай», — сказаў Ігар Кізім.

24 жніўня грамадзянін Украіны Павел Грыб прыехаў у беларускі Гомель на сустрэчу зь дзяўчынай з Сочы, зь якой да гэтага меў зносіны толькі праз сацыяльныя сеткі. Пры канцы жніўня яго бацька паведаміў, што супрацоўнікі ФСБ Расеі выманілі блогера ў Беларусь пад выглядам сустрэчы зь дзяўчынай, а адтуль вывезьлі ў Расею.

7 верасьня стала вядома, што зьніклы блогер знаходзіцца ў Краснадарскім СІЗА.

Беларускія ўлады афіцыйна сытуацыю з затрыманьнем Паўла Грыба не камэнтуюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG