Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каталёнія: новая краіна ці чарговая «гарачая зона»? Відэа


Права на самавызначэньне супраць тэрытарыяльнай цэласнасьці. Як знайсьці балянс паміж гэтымі прынцыпамі? Удзельнічаюць: гісторык, доктар філязофіі Лізавета Касмач, Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык.

Асноўныя тэзісы, выказаныя ў часе дыскусіі:

  • Каталёнскі нацыянальны рух гістарычна вельмі моцны, канцэпцыя так званага «каталянізму» сфармаваная ў сярэдзіне яшчэ XIX стагодзьдзя. Штогод 19 верасьня каталёнцы адзначаюць страту сваёй дзяржаўнасьці, калі ў 1714 годзе Барсэлёна патрапіла пад дынастыю Бурбонаў.
  • Каталёнцы паказалі ўсяму сьвету, што яны здольныя да салідарнасьці і гатовыя пайсьці на ахвяры для дасягненьня незалежнасьці.
  • Самая галоўная праблема для прыхільнікаў незалежнасьці — Мадрыд, але гэта не адзіная праблема. Цяжка спрагназаваць статус Каталёніі ў Эўразьвязе, які і без таго мае праблемы з «брэксытам». Шмат хто з маладых каталёнцаў ідэнтыфікуе сябе адначасна і эўрапейцамі, і адчувае сябе часткаю адзінай Эўропы. Невядома, якім будзе іх стаўленьне да незалежнасьці ў выпадку, калі Каталёнію не прызнае ЭЗ.
  • Калі сыходзіць з закону каталёнскага, дык большасьць (90% пры яўцы 42%) прагаласавала за незалежнасьць. Але гэта — толькі 38% усіх тых, хто меў права голасу). Пакуль што цяжка прагназаваць паводзіны той большасьці, якая ня выказалася за незалежнасьць.
  • У сытуацыі, калі некалькі сотняў чалавек пацярпелі ў выніку зьбіцьця гішпанскай паліцыяй, палітычны дыялёг — гэта той шлях, які застаецца для ўраду Гішпаніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG