Барысаўскі футбольны клюб БАТЭ 28 верасьня прымаў дома лёнданскі «Арсэналам» у межах Лігі Эўропы, прайграўшы 2-4. Напрыканцы першага тайму заўзятар Аляксандар Вянгерскі выбег на поле «Барысаў-арэны» зь бел-чырвона-белым сьцягам і ў цішотцы з «Пагоняй», быў затрыманы супрацоўнікам стадыёну і «людзьмі ў цывільным». Яго далейшы лёс пакуль невядомы.
Паводле Інстаграму Вянгерскага відаць, што хлопец даўно з павагай ставіцца да нацыянальнай сымболікі, і што ён удзельнічаў у акцыі пратэсту супраць расейскай вайсковай прысутнасьці ў Беларусі сёлета 8 верасьня.