Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У «Беларуснафце» абгрунтавалі будучае 5-адсоткавае павышэньне цэнаў на бэнзін


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Намесьнік гендырэктара «Беларуснафты» Сяргей Каморнікаў назваў павышэньне цэнаў на аўтамабільнае паліва мэтазгодным. Такая заява прагучала падчас V Міжнароднай канфэрэнцыі «Рынак нафтапрадуктаў і газу Рэспублікі Беларусь: вытворчасьць, трэйдынг, розьніца», перадае БЕЛТА.

«У апошнія месяцы назіраецца рост цэнаў на нафту. Сёньня цана барэля нафты на сусьветных пляцоўках перавысіла 55 даляраў, а на гэтым тыдні дасягала 59 даляраў. Цэны растуць і ў сумежных краінах. Сёньня ў Беларусі бэнзін каштуе таньней, чым у Расеі, якая здабывае ў шмат разоў больш нафты. Каньюнктура рынку падштурхоўвае да таго, што цэны на аўтамабільнае паліва ў Беларусі могуць падвысіцца», — сказаў Сяргей Каморнікаў.

Паводле ягоных слоў, сёньня нізкія цэны на паліва ў Беларусі кампэнсуюцца толькі за кошт прыбытковасьці экспарту нафтапрадуктаў. Ён выказаў меркаваньне, што мэтазгодны рост цэнаў на паліва — на 5 адсоткаў.

Апошнія разы цэны на аўтамабільнае паліва падвышаліся вясной, але толькі на 1 капейку раз на некалькі тыдняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG