Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскіх незалежных журналістаў пакаралі буйнымі штрафамі


Андрэй Толчын
Андрэй Толчын

Судзьдзя Петрыкаўскага раённага суду Андрэй Багданік прызнаў гомельскіх журналістаў-фрылансэраў Кастуся Жукоўскага і Андрэя Толчына вінаватымі ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ для тэлеканалу «Белсат» без акрэдытацыі ў МЗС і на падставе часткі 2 артыкула 22.9 КаАП аштрафаваў кожнага на 40 базавых велічыняў (920 рублёў).

Фрылансэры зьнялі сюжэт пра занядбаны жыльлёвы фонд у былым вайсковым гарадку ў мястэчку Мышанка.

Кастусь Жукоўскі
Кастусь Жукоўскі

Апрача таго, судзьдзя Жлобінскага раённага суду Людміла Сапонава пакарала сёньня Кастуся Жукоўскага штрафам у 25 базавых (575 рублёў) за «інтэрвіяваньне жыхароў вёскі Пірэвічы» наконт падзяжу сьвіней і карантынных мерапрыемстваў вакол згаданага паселішча.

Незалежных журналістаў у судах Гомельскай вобласьці сёлета каралі штрафамі за нібыта незаконны выраб прадукцыі СМІ і ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах 20 разоў. Кастусь Жукоўскі агулам аштрафаваны на 7705 рублёў, Ларыса Шчыракова — на 3404, Яўген Меркіс — на 2530, Андрэй Толчын — на 2530 рублёў.

Агульная сума штрафаў у эквіваленце склала 8377 даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG