easyJet будзе выкарыстоўваць электрасамалёту на адлегласьці каля 500 кілямэтраў. Напрамкі з такой далёкасьцю палёту складаюць 20 адсоткаў ад усіх рэйсаў авіякампаніі, паведамляе Reuters.
Над стварэньнем экалягічнага самалёта easyJet працуе з амэрыканскім стартапам Wright One. Кампаніі запэўніваюць, што новы самалёт будзе на 50 адсоткаў цішэйшы, а яго абслугоўваньне будзе на 10 адсоткаў таньнейшае. Паводле інфармацыі easyJet, у масавую эксплюатацыю электрасамалёты паступяць на працягу 10 гадоў.