Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква і Пэкін заклікалі мірна вырашыць пытаньне Паўночнай Карэі. Цяпер праводзяць там вучэньні


Кітай і Расея пачалі ў панядзелак ваенна-марскія вучэньні каля Паўночнай Карэі.

Яны праходзяць на фоне напружанасьці ў адносінах да ядзерных амбіцый КНДР і напярэдадні пасяджэньня Генэральнай Асамблеі ААН, дзе тэма ядзернай Паўночнай Карэі, верагодна, будзе ў цэнтры ўвагі, паведамляе Reuters.

Афіцыйнае кітайскае інфармацыйнае агенцтва Сіньхуа паведаміла, што сумесныя вучэньні пройдуць паміж залівам Пятра Вялікага, недалёка ад Уладзівастока, каля мяжы паміж Расеяй і Паўночнай Карэяй і ў паўднёвай частцы Ахоцкага мора, на поўнач ад Японіі. Вучэньні зьяўляюцца другой часткай кітайска-расейскіх ваенна-марскіх вучэньняў у гэтым годзе, першая частка якіх адбылася ў ліпені ў Балтыцы.

І Кітай, і Расея неаднаразова заклікалі да мірнага рашэньня і перамоваў па ўрэгуляваньні праблемы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG