Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя абяцае ўмацаваць сваю ваенную магутнасьць


Ілюстрацыйнае фота. Выпрабаваньне балістычнай ракеты Hwasong-12 недалёка ад Пхэньяну, 29 жніўня 2017 году
Ілюстрацыйнае фота. Выпрабаваньне балістычнай ракеты Hwasong-12 недалёка ад Пхэньяну, 29 жніўня 2017 году

Перасоўваньне ваеннай тэхнікі можа ўказваць на тое, што ўлады КНДР рыхтуюць новыя ракетныя і падземныя выпрабаваньні.

Пасьля ўвядзеньня Радай Бясьпекі ААН новых санкцыяў у дачыненьні да Паўночнай Карэі ўлады КНДР паабяцалі падвоіць намаганьні па адбіцьці меркаванай «пагрозы амэрыканскага ўварваньня».

МЗС Паўночнай Карэі назвала рэзалюцыю ААН ушчамленьнем законнага права КНДР на самаабарону, накіраваным на «поўнае ўдушэньне краіны і народа шляхам шырокамаштабнай эканамічнай блякады».

«КНДР падвоіць свае намаганьні па ўмацаваньні яе моцы ў справе аховы свайго дзяржаўнага сувэрэнітэту і права на існаваньне, захаваньня міру і бясьпекі ў рэгіёне шляхам ўсталяваньня парытэту з ЗША», — сказана ў камюніке дзяржаўнага паўночнакарэйскага навіннага агенцтва KCNA.

Тое ж паўтарае газэта Rodong Sinmun, якая абвінавачвае ўлады Паўднёвай Карэі ў тым, што яны зьяўляюцца «марыянэткай» Вашынгтона, і якая крытыкуе афіцыйны Сэул за тое, што ён даў Злучаным Штатам згоду на ўжываньне зарадаў неабмежаванай магутнасьці на сваіх ракетных боегалоўках.

Між тым, арганізацыя 38 North, якая базуецца ў Вашынгтоне і вядзе, у ь, спадарожнікавае назіраньне за ваенным патэнцыялам КНДР, паведамляе, што ў раёне гары Мантап у Паўночнай Карэі адзначана зьяўленне буйных аўтатранспартных сродкаў з горназдабыўным абсталяваньнем. Аналітыкі 38 North робяць выснову, што гэта можа ўказваць на «падрыхтоўку іншых шахтаў для падземных ядзерных выпрабаваньняў у будучыні».

Таксама, высокапастаўлены чыноўнік у ЗША, на ўмовах ананімнасьці, паведаміў агенцтву Reuters, што амэрыканскія выведслужбы назіралі, як за апошнія двое сутак паўночнакарэйцы памянялі дысьлякацыю адной зь перасоўных ракетных установак, што можа ўказваць на падрыхтоўку да чарговага ракетнага запуску ў бліжэйшыя некалькі дзён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG