Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лёндане дзясяткі тысяч брытанцаў пратэставалі супраць «Брэксыту»


У Лёндане ў суботу дзесяткі тысяч чалавек удзельнічалі ў пратэстным шэсьці, прымеркаваным да заплянаванага на 11 верасьня галасаваньня ў Палаце грамадаў. Парлямэнтары разглядацьмуць законапраект аб выхадзе Вялікай Брытаніі з ЭЗ.

Так званае «народнае шэсьце ў падтрымку Эўразьвязу» стала адной з акцыяў у сэрыі пратэстаў, якія называюць «восеньню незадаволенасьці».

Арганізатары суботняга шэсьця кажуць пра 50 тысячаў удзельнікаў. Людзі несьлі ў руках плякаты з надпісамі «Я люблю ЭЗ», «Brexit — таксычны», «Ужо сумую па Эўразьвязе».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG