Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Літвы: «Мы асьцерагаемся, што расейская вайсковая прысутнасьць у Беларусі стане пастаяннай»


Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус
Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус

Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус заклікаў Расею адмяніць заплянаваныя буйныя вайсковыя вучэньні «Захад-2017» на ўсходнім флянгу NATO.

«Мы занепакоеныя тым, што Масква перакінула ў Беларусь і да межаў Балтыі 4 тысячы сыстэмаў, здольных несьці ядзерную зброю, і ня менш за 30 тысяч вайскоўцаў. Гэта небясьпечнае бразганьне зброяй павінна спыніцца», — заявіў Лінас Лінкявічус 9 верасьня ў інтэрвію мэдыягрупе Redaktionsnetzwerk Deutschland.

Лінкявічус назваў непраўдападобнымі расейскія дадзеныя аб тым, што ў вучэньнях возьмуць удзел толькі 12 тысяч вайскоўцаў. «Мы павінны быць пільнымі і падрыхтаванымі», — падкрэсьліў ён. Па словах кіраўніка МЗС Літвы, Расея апошнім часам штотыдзень зьдзяйсьняла ў сярэднім па 10 таемных палётаў над тэрыторыяй краінаў NATO ў Балтыі, паведамляе Deutsche Welle.

Кіраўнік дыпляматычнага ведамства таксама адзначыў, што, у адрозьненьне ад вучэньняў «Захад-2013», Расея ў рамках цяперашніх вучэньняў упершыню перакідае войскі ў Беларусь. «Мы асьцерагаемся, што расейская вайсковая прысутнасьць у Беларусі стане пастаяннай», — адзначыў ён. У сувязі з гэтым Лінкявічус нагадаў пра тое, што анэксія Крыму ў 2014 годзе таксама пачыналася з ваенных вучэньняў.

«Захад-2017»: усё пра беларуска-расейскія вайсковыя вучэньні

Расейска-беларускія вучэньні «Захад-2017» пройдуць з 14 па 20 верасьня. Агульная колькасьць асабовага складу, які ўдзельнічае ў вучэньнях, паводле афіцыйных дадзеных, складзе каля 12.700 вайскоўцаў. Пры гэтым на тэрыторыі Беларусі будзе задзейнічана каля 10.200 чалавек (ад Беларусі — крыху больш за 7 тысяч, ад Расеі — каля 3 тысяч), 370 адзінак бранятанкавай тэхнікі, у тым ліку каля 140 танкаў, да 150 адзінак артылерыі і рэактыўных сыстэмаў залпавага агню, больш 40 самалётаў і верталётаў.

Замежныя палітыкі выказваюць асьцярогі, што расейскія войскі могуць застацца ў Беларусі і стварыць тут магутную наступальную групоўку. Асаблівую занепакоенасьць выказваюць з гэтай нагоды Ўкраіна, Літва і Польшча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG